Будзь актыўным

Стажыроўка па сацыяльнай журналістыцы для падлеткаў 14-17 гадоў

Навучэнцы ад 14 да 17 гадоў запрашаюцца прыняць удзел у стажыроўцы па сацыяльнай журналістыцы.

Асноўная мэта стажыроўкі – правесці маніторынг і ацэнку школьнай і прафесійнай адукацыі з улікам голасу падлеткаў – прамых атрымальнікаў адукацыйных паслуг. У той жа час, за 3 месяцы актыўнага ўдзелу ты атрымаеш першы прафесійны вопыт і партфоліо ў журналістыцы.

Па выніку ты:

  • Прымеш непасрэдны ўдзел у маніторынгу і ацэнцы школьнай адукацыі ў Беларусі
  • Навучышся праводзіць інтэрв’ю, фокус-групы, пісаць артыкулы рознага жанру
  • Навучышся правільна здымаць і апрацоўваць відэа
  • Зробіш партфоліо работ у журналістыцы

Усе, хто паспяхова пройдуць стажыроўку, прымуць удзел у агульным форуме, на якім прадставяць вынікі і атрымаюць пасведчанне з пералічанымі дасягненнямі.

⚡ Падавайце заяўку да 20 чэрвеня 2020 г. уключна. Усе падрабязнасці на сайце стажыроўкі.

Пакінуць адказ