Будзь актыўным

Еўрапейскі праект EEMA запрашае беларускіх музыкаў на анлайн-курсы

Заняткі будуць адбывацца бясплатна ў рэжыме анлайн з удзелам студэнтаў і ментараў з 8 краін Усходняй Еўропы са жніўня па кастрычнік 2020. Агулам Акадэмія прыме 50 студэнтаў, якія будуць вучыцца і працаваць разам кожныя выходныя.

Галоўны накірунак праекта — лічбавізацыя сучаснай музыкі папулярных і альтэрнатыўных напрамкаў, а таксама супрацоўніцтва талентаў з усяго рэгіёну. Ментарамі Акадэміі будуць выступаць прафесіяналы з усёй Еўропы. Ад Беларусі ў праграму здолеюць патрапіць 6 удзельнікаў, якімі могуць стаць музыкі і мэнэджэры.

Праект скіраваны на маладых удзельнікаў, якія ўжо выдалі некалькі прафесійных рэлізаў, маюць пэўны досвед, але жадаюць палепшыць разуменне структуры сучаснага музычнага бізнэсу для развіцця кар’еры. Абавязковая ўмова – дастатковы ўзровень валодання англійскай мовай. Студэнты маюць быць гатовымі прысвяціць навучанню і выкананню практычных заданняў 5-6 гадзін на тыдзень.

Апошні тэрмін падачы заявак – 22 ліпеня 2020 году (23:00 па Мінску). Усе адабраныя студэнты атрымаюць паведамленні пра свой удзел не паздней за 27 ліпеня. Форма заяўкі.

Арганізатары праекта: незалежная ініцыятыва Music Export Ukraine у партнёрстве з літоўскай мэнэджмэнт-кампаніяй і лэйблам Monokey. Партнёр праекта ў Беларусі – лэйбл Mediacube Music. Eastern European Music Academy абдываецца пры падтрымцы Еўропейскага Звязу ў межах праграмы House of Europe.

racyja.com

Пакінуць адказ