Будзь актыўным

Твая магчмасць знайсці міжнародных партнёраў і пашырыць свой уплыў

Civil Match – гэта захапляльны анлайн праект па пошуку партнёраў, сфакусаваны на міжнароднай кааперацыі і шырокім нэтворкінгу для актывістаў у 10-ці краінах: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Францыя, Грузія, Германія, Малдова, Польшча, Расія і Украіна (Праграма Усходняга партнёрства + 3 дадатковя краіны).

Грамадзкія дзеячы запрашаюцца прыняць удзел у праграме з 2 частак:

  • Civil Match (24-26 ліпеня 2020) – 2 з паловай дні інтэнсіўнага нэтворкінгу дзеля таго, каб знайсці партнёраў для рэалізацыі уплывовых міжнародных праектаў.
  • Civil Match Forum (21-24 верасня 2020) – 4 дні, магчымасць атрымаць фінансаванне для міжнародных праектаў.

Чатырма галоўнымі тэмамі Civil Match і наступнага Civil Match Forum з’яўляюцца плюралізм і медыя, культура і моладзь, меры па адукацыі, вырашэнне канфліктаў.

Фундацыі, медыя, (моладзевыя) задзіночанні, вышэйшыя навучальныя установы, прафесіяналы ў культуры і іншыя НДА будуць далучацца і працаваць анлайн, даказваючы, што эфектыўнае супрацоўніцтва можа быць усталявана нават у часы, калі межы зачынены.

Мэта Civil Match – стварыць інтэнсіўнае асяроддзе для стымуляцыі супрацоўніцтва, гадавання ідэй, падтрымкі развіцця новых уплывовых праектаў і факусіроўкі на эфектыўным міжнародным партнёрстве для грамадзкіх дзеячаў.

Сivil Match арганізаваны для умацавання грамадзкай згуртаванасці, стварэння грамадзкіх структур і прасоўвання прынцыпаў фундаментальна свабоднага, дэмакратынчнага парадку, такім чынам стымулючы мірнае суіснаванне паміж еўрапейскімі нацыямі.

Сivil Match – гэта добрая магчымасць знайсці аднаго ці больш партнёраў з іншых краін для ўдзелу ў Civil Match Forum, атрымаць падтрымку для сумеснага развіцця праектаў і падрыхтавацца для падачы на фінансаванне Федэральнага Замежнага Офісу Германіі.

Катэгорыі, на якія арыентуецца Сivil Match на запыт ад Федэральнага Замежнага Офісу Германіі:

  • Узмацненне плюралізсу – стварэнне і прасоўванне інфармацыі, меркаванняў і медыя (плюралізм і медыя)
  • Прасоўванне абмяркоўвання каштоўнасцей – узмацненне каштоўнасцей праз дыялог грамадска супольнасці і адпаведныя меры (культура і моладзь)
  • Адкрыццё перспектыў будучыні – акадэмічныя, прафесійныя і сацыяльна-палітычныя трэнінгі разам з далейшымі адукацыйнымі мерапрыемствамі. (меры па адукацыі)
  • Спрыянне дыялогу і узаемапаразуменню – адбудова даверу, страчанага з-за тэрытарыяльных канфліктаў (вырашэнне канфліктаў)

Падчас Civil Match рэгіянальныя грамадскія актывісты будуць мець магчымасць атрымаць Прыз за кааперацыю ў памеры 1000 Еўра у кожнай катэгорыі, прыдумаць і распрацаваць міжнародныя праекты для Civil Match Forum і падрыхтавацца для падачы на праграму ад Федэральнага Замежнага Офісу Германіі. Разам з атрыманнем прызоў, усе ўдзельнікі атрымаюць карысць мноствам іншых спосабаў, маючы магчымасць:

  • Сустрэць калегаў з 10 краін каб абмеркаваць грамадзкія праблемы глабальна і лакальна
  • Звязацца з адпаведнымі партнёрамі для сумесных міжнародных праектаў
  • Даведацца пра паспяховыя гісторыі міжнародных праектаў і пра эфектыўную міжкультурную камунікацыю
  • Пабудаваць доўгачасовае міжнароднае партнёрства
  • Пазнаёміцца з арганізатарамі-донарамі і пачуць пра апошнія падзеі ў сферы грантаў і падачы на іх дзеля рэалізацыі міжнародных праектаў.
  • Павялічыць шансы ўдзелу ў Civil Match Forum і атрымаць фінансаванне значнага міжнароднага праекту ад Office Федэральнага Замежнага Офісу Германіі.

Civil Match гэта праграмма, ініцыяваная Інстытутам Гётэ Украіны. Гэта праект, створаны ў супрацы Інстытута Гётэ, “Інша Освіта”, WECHANGE і Сеткай Грамадскай Адукацыі ва Ўсходняй Еўропе. Ён прафінансаваны Федэральным Замежным Офісам Германіі.

Каб далучыцца да інтэрактыўнага нэтворкінгу з грамадскімі дзеячамі з 10 краінаў, знайсці партнёраў і атрымаць кааперацыйны грант запоўніце форму рэгістрацыі на Civil Match.

Дэдлайн: 22 ліпеня 2020

Каб распрацаваць Вашу ідэю па кааперацыйным міжнародным праекце і падрыхтавацца да атрымання фінансавання на яго рэалізацыю можна будзе падацца на Civil Match Forum.

Падача адкрыецца пасля Civil Match.

Пакінуць адказ