
Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” супраць гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і парушэнняў правоў чалавека.
Больш за 20 год АРР “Дзедзіч” паслядоўна выступае за развіццё грамадзянскай супольнасці на карысць пазітыўных перамен у Берасці і ў краіне. Мы грунтуем сваю дзейнасць на каштоўнасцях свабоды, дэмакратыі, роўнасці, вяршэнства права і правоў чалавека, павагі для чалавечай годнасці. З вялікім болем у апошнія дні мы назіраем:
- неабгрунтаваны гвалт у дачыненні да грамадзян з боку структур, якія павінны быць на варце правоў і свабодаў,
- выкарыстанне беларускіх вайскоўцаў для рэпрэсій супраць уласнага народа,
- шматлікія парушэнні Канстытуцыі і выбарчага заканадаўства,
- хлусню з боку дзяржаўных СМІ.
Усё гэта непрымальна і не можна мець апраўдання!
АРР “Дзедзіч” заклікае да:
- Безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў, спыненне ўсіх палітычна матываваных крымінальных спраў.
- Арганізацыі бяспечных умоў для мірных грамадскіх сходаў на цэнтральных плошчах гарадоў з мэтай пошуку і абмеркавання шляхоў выхаду з палітычнага крызісу.
- Арганізацыі прамой трансляцыі з гэтых сходаў на рэгіянальных тэлеканалах.
- Правядзення Круглага стала ў Менску і ў рэгіёнах па вызначэнні працэдуры выхаду з палітычнага крызісу.
- Публічных выбачэнняў кіраўнікоў выбарчых камісій, супрацоўнікаў выканкамаў, МУС, адказных за парушэнне выбарчага заканадаўства, правоў і бяспекі грамадзян.
Рада АРР “Дзедзіч”.