DzeЦікава & Ко

Фінал конкурса гарадскіх ідэй Regeneration пройдзе 13 верасня. Абяруць 7 пераможцаў

Не забылі пра конкурс гарадскіх ідэй Regeneration? Ужо 13 верасня адбудзецца фінал, а 7 пераможцаў атрымаюць па 1000 рублёў на рэалізацыю сваіх праектаў.

Нагадайце, што за праект

Regeneration — конкурс гарадскіх ідэй, дзе жыхары горада рэалізуюць свае праекты па паляпшэнню Брэста. 7 самых лепшых атрымаюць 13 верасня грошы на рэалізацыю. Да гэтага ўдзельнікі навучаліся SMM, майстэрству прэзентацый і г.д. Конкурс гарадскіх ідэй Regeneration праводзіць каманда АРР “Дзедзіч” з падтрымкай Брэсцкага гарвыканкама.

Зразумела, а што будзе на фінале?

13 верасня журы вызначыць 7 праектаў, кожны з якіх атрымае 1000 рублёў на рэалізацыю. Удзельнікі будуць паляпшаць горад з сярэдзіны верасня да канца лістапада. У снежні арганізатары конкурсу падвядуць вынікі ўсяго праекта.

Выбіраць лепшых будуць прадстаўнікі бізнэсу, якія падтрымалі праект (IT-Academy, прыватнае прадпрыемства «Юрыдычнае бюро Алега Паніна»), лідэры грамадскіх арганізацый горада, журналісты. Хто хоча трапіць на фінал, паслухаць аўтараў ідэй і даведацца, хто пераможца — запаўняйце гэту форму. Пачатак у 15.00.

Што рабілі ўдзельнікі ўдзельнікі ў жніўні?

Вучыліся. Арганізатары ладзілі для ўдзельнікаў трэнінгі. Эксперты Лана і Вітаўт Руднік, Аляксей Бурносенка і прадстаўнікі грамадзянскіх арганізацый і аб’яднанняў Брэста падзяліліся сваім вопытам у праектным менеджменту, фандрайзінгу, пошуку партнёраў і публічных выступаў.

З храналогіяй праекту і партнёрамі можна азнаёміцца на сайце.

Пакінуць адказ