Будзь актыўным

Праграма для актывістаў/к некамерцыйных арганізацый і адукатараў PRodvizhenie-2020

Хочаце зрабіць сваю арганізацыю альбо ініцыятыву больш уплывовай і заўважнай у публічнай прасторы? Навучыцца асновам сувязяў з грамадскасцю (PR) і майстэрству правядзення трэнінгаў? Тады заяўляйцеся да ўдзелу ў праграме PRodvizhenie-2020!

З чаго складаецца праграма

Школа PR і медыякампетэнцый. Тут вы атрымаеце асновы ведаў па сувязях з грамадскасцю (PR), пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю (распрацоўка PR-кампаній, інфаграфікі, праца ў сацыяльных сетках і г. д.) для папулярызацыі сваёй дзейнасці, навучыцеся распрацоўваць планы медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі. Для ўдзелу ў кожным з трэнінгаў у межах Школы на конкурснай аснове будуць адабраныя па 25 чалавек.

Дзе?

Мінск, 25-27 верасня 2020 г. Гомель, 9-11 кастрычніка 2020 г.

Да ўдзелу ў Школе найперш запрашаюцца прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый з Мінскай і Гомельскай абласцей. Заяўкі з іншых рэгіёнаў таксама вітаюцца! Запоўніце да 20 верасня форму заяўкі і дачакайцеся адказу ад арганізатараў!

Ментарская падтрымка

Тут вы атрымаеце якасную падтрымку па распрацоўцы сваіх PR-матэрыялаў і медыякампаній ад дасведчаных спецыялістаў, якія маюць за сваімі плячыма багаты досвед “раскруткі” уласных арганізацый, а таксама працы ў межах праграм аўтарытэтных беларускіх, замежных і міжнародных арганізацый.

Калі? Кастрычнік-снежань, 2020 г.

Школа плюралізма. Тут вы засвоіце асновы трэнерскага майстэрства: навучыцеся планаваць свае трэнінгі і асобныя заняткі. Асаблівы фокус будзе зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека). Для ўдзелу ў трэнінгу на конкурснай аснове будуць адабраныя 20 чалавек.

Дзе: Мінск, 15-18 кастрычніка, 2020 г. Запоўніце да 25 верасня форму заяўкі і дачакайцеся адказу ад арганізатараў!

Беларуска-Нямецкі Форум Партнёрства PRodvizhenie-2020

Тут будуць прадстаўленыя цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці, умацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.

Да ўдзелу ў Форуме будуць запрошаныя актыўныя ўдзельнікі праекта, а таксама прадстаўнікі іншых беларускіх і нямецкіх НГА (Мінск, 21-22 лістапада 2020 г.).

Пакінуць адказ