Будзь актыўным

Беларускай моладзі прысвячаецца: падтрымка ў Беларусі і за мяжой

Adukacyja.info збірае актуальныя навіны для студэнтаў і студэнтак з Беларусі, якія па розных нагодах сёння апынуліся ў складанай сітуацыі. Аўтары праекта былі б шчаслівыя не мець патрэбы ў напісанні такіх артыкулаў! Тым не менш, на сайце пішуць, што калі хтосьці ведае кагосьці, каму сёння гэтая інфармацыя можа спатрэбіцца – дзяліцеся спасылкай.

Adukacyja.info спрыяе стварэнню міждысцыплінарнай супольнасці кваліфікаваных экспертаў сярод выпускнікоў беларускіх і замежных ВНУ. Мы марым пра часы, калі будзе прэстыжным адвучыцца ў лепшых універсітэтах света, каб пасля вярнуцца ў Беларусь і прымяніць тут свае веды! Мы ведаем на ўласным досведзе, што, нават прымусіўшы кагосьці пакінуць ВНУ ці краіну, немагчыма прымусіць перастаць думаць. І калі сёння трэба прыняць часовыя меры і марнаваць нашае жыцце на такія вось спісы – няхай. Узаемная падтрымка зробіць нас толькі мацней! – пішуць аўтары праекта.

У першай частцы артыкула – спіс замежных універсітэтаў, дзе сёння адкрытыя адмысловыя праграмы для беларусаў, з актуальнымі дэдлайнамі. Другая частка прысвечаная магчымасцям і дапамозе, якую можна атрымаць ў Беларусі. Ёсць актуальная навіна? Пішыце на [email protected] – дадамо яе ў спіс.

ВНУ і стыпендыі за мяжой

  1. Стыпендыя імя Кастуся Каліноўскага (Польшча).
    Спецыяльны фонд, створаны для беларускіх студэнтаў, якія не могуць атрымаць адукацыю ў Беларусі. Усе навучэнцы атрымаюць стыпендыю на ўвесь перыяд навучання, таксама будзе прапанаваны курс польскай мовы. Набор на праграму пачаўся 31 жнівеня і будзе працягвацца, пакуль будуць месцы. Падрабязнасці тут.
  2. Варшаўскі ўніверсітэт прапаноўвае бясплатнае навучанне ў рамках праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Падрабязней тут.
  3. Універсітэт А.Міцкевіча (Польшча) запрашае на бясплатныя месцы для студэнтаў з Беларусі, якія былі адлічаны па палітычных нагодах. Каб атрымаць дапамогу, звяртайцеся да адміністрацыі па кантактах на старонцы універсітэта.
  4. Сілезкі ўніверсітэт (Польшча) адкрывае дадатковы набор на 40 месцаў для грамадзян Беларусі з падоўжаным тэрмінам прыёму заявак. Універсітэт гатовы падтрымліваць таксама сваіх цяперашніх беларускіх студэнтаў. Дэдлайн падачы заявак: 30.10.2020 г. Сачыце за навінамі на старонцы універсітэта.
  5. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Літва). Дае студэнтам магчымасць перавесціся з беларускіх ВНУ на працягу ўсяго года. Зрабіць гэта можна ў любы момант з максімальным перазалікам ужо пройдзеных курсаў. Больш інфармацыі – па спасылцы. Пры пераводзе да канца версня можна атрымаць грант, які пакрывае ад 50 да 100% кошту навучання ва ўніверсітэце. Падрабязней чытай тут.
  6. Стыпендыяльная праграма для беларусаў ад урада Славакіі. Спіс патрэбных дакументаў і ўмовы можна знайсці на сайце праграмы і на старонцы амбасады Славакіі.
  7. Літоўскі ўніверсітэт медыцынскіх навук (Літва) прапаноўвае бясплатныя месцы для студэнтаў бакалаўрыята, у тым ліку туды магчыма перавесціся. Навучанне па-ангельску. Дэдлайн 27.9.2020.
  8. Унівэрсытэт імя Масарыка (Чэхія) адкрывае стыпендыяльную праграму для студэнтаў і даследчыкаў з Беларусі. Універсітэт прапануе гранты на навучанне і стендыю. Больш падрабязна пра ўмовы можна даведацца з інфармацыйнай старонкі. Дэдлайн 31.10.2020.

Падтрымка і дапамога ў Беларусі

  1. Задзіночанне беларускіх студэнтаў пачынае збор прозвішчаў людзей, якія падвяргаліся ціску і рэпрэсіям з боку адміністрацыі ці выкладчыкаў_ц праз свае погляды, меркаванні і дзейнасць. Распавядзі пра ціск і рэпрэсіі тут.
  2. РАДА і Фонд міжнароднай салідарнасці (ФМС) ужо шмат гадоў падтрымлівае беларускае грамадства ў яго імкненні да свабоды, дэмакратыі і поўнай незалежнасці. Сёлета яны таксама праводзяць мерапрыемствы для тых, хто пастрадаў ад дзеянняў улады. Сачыце за навінамі тут.
  3. Дабрачынны фонд “Беларусь будучыні”. Фонд плануе аказваць дапамогу ў перападрыхтоўцы, а таксама гуманітарную, юрыдычную, фінансавую і псіхалагічную дапамогу для пацярпелых беларусаў. Сачыць за анонсамі можна у сацсетках і на сайце фонда.
  4. Дзякую — ініцыятыва, якая звязвае пацярпелых і валанцёраў. На гэтай пляцоўцы можна знайсці ці стаць ментарам, адправіць адрасную матэрыяльную дапамогу ці звярнуцца па яе.
  5. Рrobono.by — інфармацыйны цэнтр дапамогі. Пляцоўка, якая аб’ядноўвае розныя ініцыятывы па дапамозе пацярпелым. Фактычна, гэта дошка аб’яў, дзе можна не толькі знайсці дапамогу, але і прапанаваць свае здольнасці на карысць тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі. Можна таксама скарыстацца ботам у тэлеграме.
  6. Каб даведацца аб лакацыях тых, хто прапаноўвае дапамогу і тых, каму яна можа быць патрэбнай, звярніцеся да сайта грамадскай кампаніі Zubr.life.
  7. Таксама прафесійная перападрыхтоўка, дапамога ў працаўладкаванні і пошуку свайго прафесійнага напрамку прапануецца ініцыятывамі ByChange і Скорая взаимопомощь.
  8. Спецыяльная праграма падрыхтоўкі для студэнтаў МДЛУ была створана выпускнікамі ўніверсітэта. Каб атрымаць дапамогу і падтрымку ад ментараў, запоўніце форму.

Пакінуць адказ