Культура

Распачаўся праект, які пакажа, як апраналіся нашы продкі ў розных рэгіёнах краіны

Беларусы распачалі новы праект, які ў цікавай форме распавядзе пра асаблівасці беларускай вопраткі і яе рэгіянальныя адметнасці, раскрые эстэтыку беларускага нацыянальнага строю. Пераканайцеся самі, гэта вельмі прыгожа.

Праект «Традыцыйны строй» – гэта першая анлайн-энцыклапедыя аўтэнтычных традыцыйных строяў Беларусі. Дзякуючы праекту вы даведаецецся, як апраналіся нашы продкі ў розных рэгіёнах краіны. Пабачыце, што нацыянальнае адзенне беларусаў адрознае не толькі ад адзення славянскіх суседзяў, але і ў межах самой Беларусі мае значныя асаблівасці. А таксама дазнаецеся пра глыбінныя сэнсы, якія нясе ў сабе кожны элемент традыцыйнага строю.

Першы экскурс — у Берасцейскі край. Пранікнецеся эстэтыкай гэтай мясцовасці.

Наступныя відэа будуць публікаваць на ютуб-канале ЭтнаТрадыцыі. Можаце ўжо паставіць званочак на ютубе, каб не прапусціць. Сам праект будзе рэалізоўвацца на беларускай і англійскай мове, што дазволіць вам паказаць гэтую прыгажосць сябрам-замежнікам.

Праект рэалізуецца ўстановай «ЭтнаТрадыцыя» сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Пакінуць адказ