Будзь актыўным

Прымі ўдзел у акцыі #птушкілякармушкі

Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ 16 і 17 студзеня запрашае прняць удзел у акцыі #птушкілякармушкі!

Падлічы віды і колькасць птушак на кармушцы на працягу 1 гадзіны і паведамі пра іх, запоўніўшы форму на сайце. Форма будзе працаваць з 16 студзеня да 18.00 17 студзеня.

❗Чым больш людзей паўдзельнічае ў акцыі, тым лепш атрымаецца адсачыць змены ў папуляцыях вераб’іных птушак і своечасова зрэагаваць на іх пры патрэбе.

Каб у дні акцыі да цябе завітала больш птушак, павесь кармушку загадзя і папаўняй яе нясмажанымі несалёнымі чорнымі семкамі. Але ні ў якім разе не кладзі ў кармушку хлеб і батон!

Пакінуць адказ