DzeЦікава & Ко

Безкаштоўны майстар-клас ад Ромы Чмяля пройдзе 11 сакавіка ў Берасці

Моладзевая ініцыятыва Аазіс працягвае знаёміць берасцейцаў з цікавымі жыхарамі горада ў межах праекта «Мейсца». Ужо ў гэты чацвер 11 сакавіка, а 18:30 фатограф Рома Чмель правядзе майстар-клас па асновах кампазіцыі.

На майстар-класе вы даведаецеся, як правільна выбудоўваць кадр, як дамагчыся прыгожай кампазіцыі, а таксама аб яе тонкасцях, нюансах і эстэтыцы.
Рома распавядзе аб сваім вопыце работы «у полі»: дзе трэба фатографу знаходзіцца, што здымаць, якія дэталі і акцэнты не ўпускаць і навучыць знаходзіць правільны ракурс.

Для таго, каб прыняць удзел і даведацца аб месцы правядзенні майстар-класа, патрэбна запоўніць анкету-заяўку. Лепей не зацягваць да апошняга дня: колькасць месцаў абмежавана.

Дадатковыя пытанні можна задаць мэнэджару праекта Наталлі: +375-33-607-85-29 (Viber, WhatsApp, Telegram).

Арганізатар праекта “Мейсца” – Культурна-асветніцкая установа “Брэсцкі Аазіс”. Інфармацыйная і метадычная падтрымка: “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

Пакінуць адказ