DzeЦікава & Ко

Напярэдадні Дня Волі гісторыкі паразважаюць пра значэнне БНР і 25 сакавіка для беларусаў

Дзявяты выпуск праекта «Нету места» прысвячаецца важнай падзеі ў гісторыі Беларусі – абвяшчэнне незалежнай дзяржавы. Кандыдат гістарычных навук, даследчык беларускага нацыянальнага руху Уладзімір Ляхоўскі і берасцейскі гісторык Антось Дацкевіч распавядуць пра ключавыя моманты абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і яе значэнне для сучасных беларусаў. Спасылка на эфір.

Цікава! А можна падрабязней?

У сераду 24 сакавіка а 18:30 у жывым эфіры на YouTube-канале Dzedzich Brest сустрэнуцца кандыдат гістарычных навук, даследчык беларускага нацыянальнага руху Уладзімір Ляхоўскі і берасцейскі гісторык Антось Дацкевіч. Госці дапамогуць нам перанесціся на 100 гадоў назад і зразумець, у якіх умовах стваралася першая незалежная краіна беларусаў. 

Ці ведаеце вы, што абвяшчэнне беларускай рэспублікі двойчы ў ХХ ст. адбывалася пры аднолькавых сімвалах? Якое значэнне яны маюць для беларусаў цяпер і што стала з БНР? Паразважаем пра гэта з экспертамі і ўзгадаем важныя імёны тых падзей на Берасцейшчыне і Беларусі ў цэлым. 

Нагадайце, што за праект

Першы сезон праекта «Нету места» складаўся з серыі падкастаў з цікавымі спікерамі, а другі сезон выходзіць у відэафармаце на YouTube і аўдыёпадкастамі на ўсіх платформах. «Нету места» разлічаны на маладых берасцейцаў, у якіх гараць вочы на ​​самаразвіццё і навучанне. Усяго запланавана 16 анлайн-сустрэч. У кожным выпуску ўдзельнічаюць тры чалавекі: вядучы і два госця: эксперт і прадстаўнік адной з НДА горада.

У папярэдніх васьмі эфірах уздымаліся тэмы псіхалагічнага стану беларусаў і бодзіпазітыва, урбаністыкі і экалогіі. Таксама эксперты абмяркоўвалі стан беларускай мовы і літаратуры ў Беларусі, фэйкі у СМІ. Апошні эфір быў прысвечаны актыўным жанчынам Берасця.

Усе выпускі праекта «Нету места» можна паглядзець на YouTube-канале Dzedzich Brest.Таксама вы можаце прапаноўваць свае тэмы і гасцей у сацыяльных сетках «Дзедзіча».

Пакінуць адказ