DzeЦікава & Ко

Лекцыя пра дыялекты і гісторыю кожнага раёна Берасця прайшла ў горадзе

А вы ведалі, што на месцы Трышынскіх могілках у Берасці раней садзілі бульбу? У аўторак, 23 сакавіка, у межах праекта “Мейсца”, прайшла сустрэча з гісторыкам Антосем Дацкевічам. Антось распавёў аб дыялектах і пра гісторыю кожнага раёна горада.

Напрыклад, у раёне ЦУМа два разы на месяц збіраўся “Ярмарок”. Жыхары Трышына яшчэ да ўзыходу сонца чулі, што з Усходу (Жабінкаўскага раёна і далей) рухаюцца вазы з таварамі і выходзілі на базар. У цэнтральную частку набярэжнай сцякалі бруд з бульвара Шаўчэнкі і Гогаля, яе называлі “Гніліцай”. Там жа размяшчаліся яўрэйскія «халупы». А замест ЦМТ былі лугі і сенажаці.
Цікава, што паўночную частку Дуброўкі па вуліцы Рабцава яшчэ з 19 стагоддзя называлі Баравой. На сустрэчы Антось распавёў, што прапаноўваў вярнуць гэтую гістарычную назву раёну.
У старым горадзе ў 20-х, 30-х гадах працавалі фотасалона. Адзін з іх меў назву «Hollywood». Мясцовыя жыхары апраналіся ў прыгожыя касцюмы і прыходзілі ў студыю за здымкам. Праваслаўная царква не ўхваляла фатаграфіі, таму вернікі гараджане рабілі гэта цішком. На вуліцы Савецкай працавалі фатографы, якія рабілі фота мінакоў і прадавалі іх.
Антось паказаў архіўныя фота берасцейцаў з калекцыі старажылаў, праспяваў некалькі народных песень і зачытаў старадаўнія п’есы, з якімі мясцовыя жыхары ездзілі выступаць з тэатрам.
Лекцыя атрымалася такой, што хочацца зрабіць працяг!
Калі цікава больш даведацца пра гісторыю Брэста, спікер параіў кнігу А. Вераб’я і А. Жаркова «Горад і замак Брэст-Літоўскі».
Арганізатар праекта “Мейсца” – Культурна-асветніцкая ўстанова “Брэсцкі Аазіс”. Інфармацыйная і метадычная падтрымка: “Агенцтва рэгіянальнага развіцця” Дзедзіч “.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *