DzeЦікава & Ко

Як смачна гатаваць каву дома: распавёў круты барыста з Берасця

Вы ўжо заварвалі сабе каву сёння? У рамках праекта Мейсца прайшла апошняя сустрэча, на якой берасцейскі барыста Віталь Вярэніч распавёў, як смачна гатаваць каву дома. Акрамя гэтага, удзельнікі даведаліся пра віды зерня (Арабіка і рабуста), пра тое, які памол павінен быць для розных спосабаў заварвання  кавы і як купляць каву ў Берасці. Майстар-клас правялі ў кафэ Union 8.

Вось некалькі саветаў ад барыста:

  • купляйце каву ў невялікіх колькасцях (200-250гр), каб пачкі хапіла на 2 тыдні. Калі кава захоўваецца больш часу, яна губляе свой смак.
  • глядзіце на дату абсмажвання на ўпакоўцы – не больш за 3 месяцы;
  • не купляйце каву ў крамах, добрыя збожжа на вагу можна знайсці ў брэсцкіх кавярнях: “Бразільена”, “1801”, “Параграф”;
  • калі раптам у вас апынулася вялікая пачак кавы дома, лішкі лепш замарозіць, так густ і ўласцівасці кавы лепш захаваюцца;

Віталь падзяліўся простым рэцэптам заварвання кавы ў кубку, захоўвайце сабе: 16,5 (можна менш) грам свежамолатай кавы заліваем кіпячонай вадой (тэмпература вады: 92-95 градусаў), чакаем 2 хвіліны і добра перамешваем. Пакідаем каву яшчэ на 4 хвіліны і атрымліваем асалоду ад напоя.

Яшчэ пару парадаў ад спікера:

Калі хочаце прачнуцца раніцай, лепш піць не эспрэса, а фільтр-каву, у ёй больш кафеіну.

Добрай якаснай кавы ў крамах вельмі мала. Для вытворчасці і рэалізацыі кавы ў вялікіх колькасцях выкарыстоўваецца неякаснае і часта не зусім спелае зерне, ды і ўмовы захоўвання неідэальныя, таму вытворцы дадаюць туды араматызатары.

Раней, людзі заварвалі не каву, а лупіну ад яе, пакуль нехта выпадкова не паспрабаваў заварыць плод ад кававай ягады. Гэтую лупіну (Каскару) можна паспрабаваць нават у Берасці. Спойлер: на смак як ненасычаны напой з сушаных ягад.

І галоўнае: няма неправільнага рэцэпту кавы, правільна для вас тое, што вам смачна!

Арганізатар праекта «Мейсца» – культурна-асветніцкая ўстанова «Брэсцкі Аазіс». Інфармацыйная і метадычная падтрымка: Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч».

Пакінуць адказ