Будзь актыўным

Практычны курс па прафарыентацыі старшакласнікаў для тых, хто працуе ў школе!

Практычны курс па прафарыентацыі старшакласнікаў. Выдатная магчымасць для тых, хто працуе ў школе! Дэдлайн падачы заявак -18 чэрвеня.

Курс будзе праходзіць з 22.05 па 13.06. Усё бясплатна – трэба толькі падаць заяўку! Колькасць удзельнікаў – да 50 чалавек.

Чакаюць усіх, хто працуе ў школе і даўно не можа знайсці час заглыбіцца ў прафарыентацыйную працу, але хоча сапраўды пачаць дапамагаць старшакласнікам адшукаць у сабе іскру і імкненне да развіцця ў некай дакладнай дзейнасці. Трэнерам выступіць Ганна Ісаенка – практыкуючы псіхолаг, спецыяліст па прафарыентацыі з вопытам больш за 20 гадоў.

Праграма:

  • Два 4,5-гадзінных (з перапынкамі) анлайн-трэнінгу 22 і 23 чэрвеня (9/10:00-15:30) па прафарыентацыйнаму кансультаванню падлеткаў.
  • 2 тыдні практыкі ў сваіх школах + анлайн. Задача правесці мінімум 4 прафкансультацыі і апісаць кэйсы.
  • Падвядзенне вынікаў – апісанне сваіх кэйсаў. Лепшыя будуць аформленыя ў зборнік кэйсаў і метадаў па прафарыентацыі.
  • Адкрытае анлайн-мерапрыемства “Анлайн-сняданак па прафарыентацыі”, на якім вы зможаце падзяліцца сваім вопытам з знешняй аўдыторыяй.
  • Віншаванні і электронныя пасведчанні на памяць для тых, хто паспяхова прайшлоў курс!

Падчас курсу могуць быць запланаваны 1-2 дадатковыя карысныя падзеі па тэме прафарыентацыі.

Мэта праекта: узмацніць прафарыентацыйную работу ў школах праз практычнае навучанне тых, хто зацікаўлены навучыцца праводзіць эфектыўную прафарыентацыю ў сваёй школе.

Дадзены курс унікальны, і вялікая рэдкасць. Калі Вам гэта ўсё адгукаецца, то не адкладайце!

Запаўняйце заяўку да 18 траўня. Падрабязнасці на сайце.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *