DzeЦікава & Ко

Добраўпарадкаванне тэррыторыі сада паўднёвых раслін прайшло на выходных у Берасці

На вялікіх выходных актывісты і валанцёры з Берасця правялі добраўпарадкаванне тэррыторыі сада паўднёвых раслін.

Сад быў створаны 2 гады таму ў двары дома №37 па вуліцы Карбышава. Цяпер у садзе расце каля 30 дрэў, сярод якіх ёсць нетыповыя для нашага горада дрэвы, як міндаль, цэрцыс, айва, магнолія, бамбук, гібіскус.

Вось некалькі фотаздымкаў, як зараз выглядае сад.

Добраўпарадкаванне тэррыторыі сада праходзіла ў рамках “Школы валанцёра” пры падтрымцы АРР “Дзедзіч”.

Пакінуць адказ