DzeЦікава & Ко

Глядзіце як прайшоў майстар-клас па беларускаму арнаменту

13 мая ў Брэсце адбыўся майстар-клас “Беларускі арнамент на адзенні”. Яго правялі ўдзельніцы праекта “Школы валанцёра” ад АРР “Дзедзіч” Аляксандра Гаўрусік і Марыя Гардзіеўская.

У рамках мерапрыемства усё жадаючыя пазнаёміліся з рознымі вобразамі і сімваламі, якія сустракаюцца ў беларускай арнаментыцы, вызначылі іх значэнне, а таксама з дапамогай трафарэтаў упрыгожылі імі свае цішоткі, джынсоўкі і іншыя прадметы адзення. А вось невялікі фотарэпартаж з імпрэзы.

Пакінуць адказ