Марыi 17 гадоў і яна вучыцца ў музычным каледжы на музыказнаўцу. У гэтым годзе дзяўчына разам з паплечнікамі выпусціла “У-ля-ля спеўнік”, а зараз падрыхтавала другую частку выдання.
– Гэта была адна з ідэй, над якой мы пачалі працаваць яшчэ ў “Школе валанцёра”. Тады мы распрацавалі першы варыянт спеўніка, які выйшаў абмежаваным тыражом. Гэты сборнік няблага разышоўся ў сеціве, агульны ахоп дасягнуў 10 тысяч чалавек, – кажа Марыя.
Пасля такого поспеху Марыя разам з сябрамі пачала працу над другім, дапоўненым выданнем спеўніка. На гэты раз песні выбіралі калектыўна: людзі раілі песні на прэзентацыі першай часткі спеўніка, а таксама ў моўным клубе, які заснавала Марыя. Выбраць песні апынулася цяжкай задачай. Варыянтаў было шмат і ўключыць усе песні было немагчыма.
Марыя склала спіс з 20 песень, куды ўвайшлі народныя творы, трэкі беларускіх гуртоў і пераклады з расейскай мовы. Усе песні маюць варыянт напісання беларускай лацінкай, а ў самім спеўніку ёсць qr-коды, якія вядуць на YouTube, дзе прайграецца песня. Таксама для некаторых песень ёсць акорды.
Тыраж новага выдання спеўніка – 78 экземпляраў. Штосьці пойдзе ў моўныя клубы, астатнія трапяць у кавярні. Зараз спеўнік сустрэць ў “Бразільене”, “Свеце” і “Параграфе” на Карбышава. Хто не паспее набыць сабе экземпляр, не сумуйце: сборнік ёсць і ў электронным варыянце.
Па словах Марыі самым цяжкім момантам пры стварэнні спеўніка была праца ў камандзе. Адначасова трэба было пабудаваць працу карэктара, перакладчыка (на беларускую лацінку) і дызайнера, які займаўся вёрсткай. Але ўсё было нездарма: першае выданне атрымала стос станоўчых водгукаў. Калі другое выданне заляціць, Марыя працягне працу над іншымі спеўнікамі.
Ну што, дапаможам пашэрыць якасны прадукт на беларускай мове? Тады сачыце за навінамі на старонках АРР “DzeЦікава”.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…