Петля Пристрастия з новым альбомам “Не тот человек” – гурт, які не трэба прадстаўляць, запрашае пачаставацца забрадзіўшым плёнам беларускай восені. Годная музыка для годных беларусаў, абавязкова для праслухоўвання.
Nikitata “Листопадами” – узыходзячая зорка беларускай поп-сцэны, а яшчэ адзін з удзельникаў першага беларускага Цік-Ток хауса. Прыгожыя мелодыі з выразным рытмам, дзяўчатам падабаецца!
Pavluchenko “Погасни” – дзяўчына, якая піша песні, а потым іх спявае. Мы ставім лайк, дадаем у нашыя плэйлісты. І вядома – чакаем новых рэлізаў.
Гурт Няміга “Росток” – нечаканы эксперымент: руская мова замест традыцыйна беларускай і больш цяжкая аранжыроўка. Варта таго, каб звярнуць сваю увагу.
Гурт NEMIGA “Ты так далеко” – лэйбл “Первое музыкальное Издательство” прадстаўляе новае відэа дуэта Nemiga. Дэндзі-поп-трэк зойдзе не толькі вечарам ў аднаіменным бары Брэста, але і трапіць у плейліст дзяўчынам без пашпарта.
Аня Хитрик “Письмо” – тая самая лісічка з “Калыханкі” і салістка гурта “Детидетей” з’ехала яшчэ ў 2017, але працягвае займацца творчасцю і радаваць новымі трэкамі.
Hugs&Lemons “Святло” – нарэшце беларускамоўны трэк ад дзяўчыны з Берасцейшчыны! Зажурыўся і задэпрэсаваў? Хуткая дапамога ў відэа!
Дрозды “Не плачь, Игорёк” – новы кліп ад мастадонтаў беларускай эстрады, якія каталі па Шчучыншчыне і Століншчыне, калі ты яшчэ пад стол пяшком хадзіў! Сумуеш па саунду 90-ых, нічога не маеш супраць рыфмы “Игорёк-огонёк” і збіраешся ў армію? Табе сюды!
Polontayn “Где твоя любовь?” – яшчэ адзін малады талент задаецца пытаннем, адказ на якое ў розны час шукалі вялікі Макс Корж і не менш вялікі Скрыптаніт. Слухаем і зацэньваем!
Привет Марта “На марс” – касмічная дзяўчына з Менску спадабаецца тым, хто гатоў танцаваць уск восеньскія ночы напралёт. Слухаем і атрымліваем асалоду: пругкі нэа-поп ад Марты!
Праект “Ритмы Рифы Жизни” для маладых творцаў ад прадзюсера і блогера Андрэя Бонда, у якім кожны жадаючы можа запрыгнуць на мікро і быць пачутым. Дакрануцца да гісторыі, якая адбываецца проста зараз можна па спасылцы ніжэй.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…