Трэкліст з беларускай музыкай за кастрычнік: Петля Пристрастия, Nikitata, Аня Хитрик

Вось і лістапад, а разам з ім свежы трэкліст з беларускай музыкай ад DzeЦікава за кастрычнік.

Петля Пристрастия з новым альбомам “Не тот человек” – гурт, які не трэба прадстаўляць, запрашае пачаставацца забрадзіўшым плёнам беларускай восені. Годная музыка для годных беларусаў, абавязкова для праслухоўвання.

Nikitata “Листопадами” – узыходзячая зорка беларускай поп-сцэны, а яшчэ адзін з удзельникаў першага беларускага Цік-Ток хауса. Прыгожыя мелодыі з выразным рытмам, дзяўчатам падабаецца!

Pavluchenko “Погасни” –  дзяўчына, якая піша песні, а потым іх спявае. Мы ставім лайк, дадаем у нашыя плэйлісты. І вядома – чакаем новых рэлізаў.

Гурт Няміга “Росток” – нечаканы эксперымент: руская мова замест традыцыйна беларускай і больш цяжкая аранжыроўка. Варта таго, каб звярнуць сваю увагу.

Гурт NEMIGA “Ты так далеко” – лэйбл “Первое музыкальное Издательство” прадстаўляе новае відэа дуэта Nemiga. Дэндзі-поп-трэк зойдзе не толькі вечарам ў аднаіменным бары Брэста, але і трапіць у плейліст дзяўчынам без пашпарта.

Аня Хитрик “Письмо” – тая самая лісічка з “Калыханкі” і салістка гурта “Детидетей” з’ехала яшчэ ў 2017, але працягвае займацца творчасцю і радаваць новымі трэкамі.

Hugs&Lemons “Святло” – нарэшце беларускамоўны трэк ад дзяўчыны з Берасцейшчыны! Зажурыўся і задэпрэсаваў? Хуткая дапамога ў відэа!

Дрозды “Не плачь, Игорёк” – новы кліп ад мастадонтаў беларускай эстрады, якія каталі па Шчучыншчыне і Століншчыне, калі ты яшчэ пад стол пяшком хадзіў! Сумуеш па саунду 90-ых, нічога не маеш супраць рыфмы “Игорёк-огонёк” і збіраешся ў армію? Табе сюды!

Polontayn “Где твоя любовь?” – яшчэ адзін малады талент задаецца пытаннем, адказ на якое ў розны час шукалі вялікі Макс Корж і не менш вялікі Скрыптаніт. Слухаем і зацэньваем!

Привет Марта “На марс” – касмічная дзяўчына з Менску спадабаецца тым, хто гатоў танцаваць уск восеньскія ночы напралёт. Слухаем і атрымліваем асалоду: пругкі нэа-поп ад Марты!

Бонус

Праект “Ритмы Рифы Жизни” для маладых творцаў ад прадзюсера і блогера Андрэя Бонда, у якім кожны жадаючы можа запрыгнуць на мікро і быць пачутым. Дакрануцца да гісторыі, якая адбываецца проста зараз можна па спасылцы ніжэй.

dendetlet

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago