Лета скончылася, але не скончыліся цікавыя рэлізы ў беларускіх музыкаў! Свежая падборка ўжо тут: шмат берасцейцаў, а ў цэлым, ёсць, чым пажывіцца. Разбірайце!
Сразу май “Тем летом” — распачынаем з землякоў. Самі хлопцы называюць сінгл гімнам лета, каханню і свабодзе. Стары добры рок і выдатнае відэа. Нам падабаецца, а табе?
ЛСП «Хиона» — спакойны і расслабляльны трэк гучыць нетыпова і па-новаму.
pavluchenko «Устал» — гарантуем асалоду ад выдатнага жаночага вакалу і мурашкі, вядома ж.
Travvma «Unseen II» — ізноў берасцейцы! Другая частка музычнага афармлення для сацыяльнага праекта “Нябачныя 2.0”, прысвечаная людзям з псіхічнымі расстройствамі і іх адаптацыі ў грамадстве. Прачытаць пра праект можна тут, паслухаць EP, які ўяўляе сабой саўндтрэк гарадскіх лакацый — ніжэй.
Аня Шаркунова «Дорога домой» — душэўная і прыгожая песня пра каханне: чароўны голас і пранікнёная музыка.
Akute «Ціск» — моцны, сумленны, гучны! Першы рэліз за два гады! Спадзяемся, што вас зноў чакаюць мурашкі і праслухоўванне на рэпіце!
Kassia «Mes» — першы сольны EP альбом ад спявачкі з Берасця. Тры трэка пра першае каханне, наіўныя і неідэальныя, як само пачуццё.
Iva Sativa «Дзікунка» — новы кліп ад Яны атрымаўся такім жа дзікім і нестандартным, як і яна сама. Спадзяемся, што ўсе яго ўжо бачылі, але чаму ж не паглядзець яшчэ раз!
Гэта Беларусь, ёў!
NAVIBAND «Свяці» — магічна шчыры трэк аб тым, што баліць у кожнага беларуса.
znak stop «Maly krok» — яшчэ адзін гурт родам з Берасця! Пяшчотная і шчырая песня пра накірункі, якія мы выбіраем.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…