Першапачаткова праект ŽyŠy прыдумала і рэалізавала стваральніца Майстэрні ўсвядомленага чытання.
Праект ŽyŠy быў накіраваны на навучанне пісьменніцкаму майстэрству і асновам ілюстрацыі.
Для ўдзельнікаў праекта былі арганізаваны майстар-класы пра літаратурную творчасць ад пісьменніка малых форм Ігара Рубцова, паэта Кірыла Сарокіна і маладога літаратара Даніэля Махдзі.
Таксама удзельнікі вывучалі асновы ілюстратарскага майстэрсва. У гэтым ім дапамагаюць Антон Мартынюк і Вольга Данілюк .
А калі новаспечаныя пісьменнікі і пісьменніцы стварылі свае ўласныя творы, мастакі Ганна Захарчук і Вольга Данілюк іх праілюстравалі.
Усе ўдзельнікі праекта маглі апублікаваць сваю творчасць пад сваім імем, або застацца ананімнымі.
І зараз мы хочам паказаць гэты цудоўны зборнік 😌