Categories: Грамадства

Ідэя для дрэннага надвор’я: ідзем гуляць у музей!

А на сённяшні артыкул нас натхніла выдатная мастачка і рамесніца Вольга, якая стварыла брошкі ў выглядзе музеяў Берасця.

Менавіта таму наша каманда вырашыла падзяліцца з вамі спісам самых класных музеяў Берасця і распавесці, што там можна ўбачыць (і як трапіць у іх бескаштоўна).

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

вул. к. Маркса, 60

Час працы: з 10.00 да 18.00
Выходны дзень – панядзелак

У абласным краязнаўчым музеі сабрана больш за 160 тысяч экспанатаў і звыш 20 калекцый. Сярод музейных прадметаў – дзеючая мадэль друкаванага станка ХVI стагоддзя, сапраўдныя дакументы з аўтографам Тадэвуша Касцюшкі, шкатулка, інкруставаная 58-ю рубінамі, эксклюзіўная карта помнікаў каменнага і бронзавага вякоў, скарб – шкатулка з меднымі, срэбранымі і залатымі манетамі, знойдзеная ў фундаменце Брэсцкай крэпасці.

У музеі працуюць дзве пастаянныя экспазіцыі: “Родная прырода” і “Гісторыя Берасцейшчыны ад першабытна-абшчыннага ладу да першай чвэрці ХХ стагоддзя”.

Тут можна ўбачыць унікальныя археалагічныя матэрыялы перыяду першабытна-абшчыннага ладу, рэдкія знаходкі эпохі Сярэднявечча, прадметы з гісторыі Берасцейшчыны ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі. А таксама комплекс матэрыялаў па Першай сусветнай вайне.

Для аднаўлення атмасферы даўно мінулых гадоў у музеі знайшлі сваё прымяненне дыярамы, відэафільмы, аб’ёмныя рэканструкцыі, інсталяцыі, літаграфіі.

Музей “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»

вуліца Леніна, 39
Час працы з 10.00 да 18.00.

 

“Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” – адзіны ў Беларусі музей, у якім экспануюцца творы мастацтва і прадметы антыкварыяту, канфіскаваныя пры спробе незаконнага вывазу за мяжу.

Адкрыты 4 лютага 1989 года ў невялікім асабняку – помніку архітэктуры пачатку XX стагоддзя, пабудаваным па праекце польскага архітэктара Юльяна Лісецкага ў 1925–1927 гадах.
Сёння ў фондах абласнога краязнаўчага музея і яго філіяла – музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» – захоўваецца больш за 10 тысяч прадметаў мастацтва і антыкварыяту, якія былі выяўлены пры спробе незаконнага перамяшчэння праз мяжу. Большую частку экспанатаў (звыш 3 тысяч) складаюць іконы.

У 10 экспазіцыйных залах прадстаўлена каля 400 прадметаў мастацтва і антыкварыяту, уключаючы першы экспанат, які паступіў у музей з мытні ў 1953 годзе, – абраз «Святога Георгія». Сярод экспанатаў таксама эскіз да карціны “Дэман зрынуты” М. Врубеля, вырабы фірмы Фабержэ, абразы XVI-XIX стагоддзяў, зброя, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У музеі праходзяць персанальныя выставы вядомых і пачынаючых мастакоў, экспануюцца работы навучэнцаў мастацкіх школ і студый. У музеі праводзяцца творчыя сустрэчы з мастакамі, вечары, канцэрты камернай музыкі, а таксама майстар-класы, літаратурна-музычныя і мастацкія салоны.

Археалагічны музей «Бярэсце»

праезд прыгонны, 15

з 10.00 да 18.00 (сакавік-кастрычнік), з 10.00 да 17.00 (лістапад-люты).
Выхадны: панядзелак, аўторак.

 

Археалагічны музей “Бярэсце” – адзіны ў свеце музей сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада, размешчаны на месцы дзяцінца старажытнага Берасця. У ХХ ст. было шмат спробаў выявіць першапачатковае месцазнаходжанне горада, але толькі ў 1968 г. яны ўвянчаліся поспехам. З 1969 па 1981 гг. пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафесара Пятра Лысенкі праводзіліся раскопкі, у выніку якіх было выяўлена больш за 220 драўляных пабудоў XI-XIII ст., тры вулічныя маставыя, частаколы, шматлікія прадметы матэрыяльнай культуры таго часу.

У перыяд стварэння музея асаблівая ўвага надавалася праблеме захавання драўляных будынкаў. Упершыню група навуковых супрацоўнікаў Беларускага тэхналагічнага інстытута ім. Кірава ажыццявілі кансервацыю археалагічнай драўніны ў палявых умовах шляхам павярхоўнага і глыбіннага насычэння водным растворам фенолавых спіртоў з наступнай тэрмаапрацоўкай.

29 снежня 1997 г. гарадзішчу старажытнага Берасця XI–XIII стст. прысвоены статус нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Гэта далёка не ўсе выдатныя музеі горада. У Берасце можна знайсці месца на свой густ і па цікавасцях: ад музея чыгункі да музея на месцы фартовых умацаванняў Брэсцкай крэпасці.

А цяпер абяцаны лайфхак ад нашай каманды: кожную апошнюю сераду месяца ў любы музей горада можна прыйсці цалкам бескаштоўна!

Так што складайце спіс, назапашвайце дапытлівасць і наперад: гуляць па музеях горада, пазнаючы яго гісторыю.

А калі вы любіце Берасце гэтак жа, як і мы, замаўляйце выдатныя брошкі ў Волі. Яна абяцала, што калекцыя тэматычных брошак будзе толькі папаўняцца.

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago