Грамадства

7 аксесуараў ад берасцейскіх рамеснікаў, якія дапамогуць адчуць вясну тут і зараз

Мы ўпэўненыя: адна маленькая дэталь можа цалкам змяніць вобраз і напоўніць яго цяплом і лёгкасцю (нават калі на вуліцы слотна і холадна).

Шыйныя хустачкі ад CUCUMBER.BY

Брэнд “Сucumber”, што ў перакладзе азначае “агурок”.
Каманда брэнда пазіцыянуе сябе сёння, як новы фреш брэнд: стыльны, яскравы, унікальны.

Пры гэтым у ім адчуванне жаночасць, лёгкасць і дзёрзкасць.
Гэтай вясной брэнд будзе радаваць нас новымі дызайнерскімі хусткамі, а таксама шоперамі з вядомымі карцінамі.

У сваёй працы брэнд выкарыстоўвае друк на тканіне і прынты, якія не губляюць сваю яскравасць нават пасля мыцця.

Бананка з вышыўкай ад CHELOVEKI CLOTHES

Вышыўка – гэта тое, што Аляксандра і Антон робяць з асаблівай любоўю, гэта іх моцны бок і фішка, якая адрознівае брэнд ад іншых вытворцаў адзення.

Берасцейскі брэнд не імкнецца да масавасці, таму ў іх вырабах вы заўсёды будзеце вылучацца з натоўпу.
Кожны выраб яны робяць не проста так, а для людзей, якія шукаюць нешта асаблівае і сваё.

Сукенка ад MY CUTE SUIT

Лакальны брэнд адзення з ільну
Кожны выраб адшываюць з вялікай любоўю і брэнд гарантуе іх выдатную якасць.

Галоўная канцэпцыя брэнда – натуральныя матэрыялы; свабодныя, базавыя мадэлі. На вясновы сезон у брэнда можна знайсці касцюмы, халаты і сукенкі з ільну.

Брошкі ад IC.ALBEDO

IC.ALBEDO-гэта маленькая алхімічная мануфактура аднаго чалавека, дзе вырабляюцца чароўныя ўпрыгажэнні і прадметы інтэр’еру з сярэднявечнай і акультнай тэматыкай. Пакутнае сярэднявечча, карты таро, этычная таксідэрмія…

Калі гэтыя тэмы ўзбуджаюць вашу цікавасць – запрашаем пазнаёміцца асабіста і набыць нешта сабе.

Камплект бялізны ад GALUBKA BY

Аўтарскі брэнд ніжняй бялізны.
Брэнд не прызнае вырабы мас-маркету і таму стварае вырабы ў адзіным экзэмпляры або абмежаванай колькасці.

Усе вырабы брэнда адшываюць ўручную з якасных матэрыялаў і фурнітуры.
І вясна – самы час асабіста пазнаёміцца з іх дызайнерам, выбраць падарунак сабе ці набыць падарункавы сертыфікат.

Заплечнік ад URBAN KRAFT BAGS

Гэты брэнд стварае сумкі і заплечнікі з біяраскладальнай крафтавай скуры.

І тыя самыя, якія вельмі падобная на паперу, але па сваіх уласцівасцях з’яўляюцца такімі моцнымі і даўгавечнымі, як якасная эка-скура.

Абадок або павязку ад HANNA GURSKAYA

Гэта аўтарскія аксэсуары для валасоў ручной працы.

Стыльныя, мінімалістычны і, самае галоўнае, камфортныя аксэсуары ,якія дапоўняць і зробяць ваш вобраз яшчэ больш цікавым і актуальным.

Для вясновага настрою вы можаце набыць абадкі, скранчы, заколкі і падарункавыя боксы.

 

 

 

Пакінуць адказ