Грамадства

Буквар, сэксалогія, кажаны ды іншыя малавядомыя факты пра Берасце

Берасце – горад з багатай гісторыяй і незвычайнымі славутасцямі. Штогод сюды прыязджае вялікая колькасць турыстаў. Наша каманда сабрала для вас некалькі цікавых фактаў з гісторыі гэтага выдатнага горада, якія вядомыя далёка не кожнаму мясцоваму жыхару.

Прапануем праверыць сябе і сяброў: як шмат з гэтых цікавостак вы ведалі?

Берасце і магдэбургскае права

Пачнем з даволі папулярнага па школьных падручніках факту: Берасце з’яўляецца першым беларускім горадам, які атрымаў магдэбургскае права. Адбылося гэта 15 жніўня 1390 года. Падзея стала знакавый і татальна змяніла далейшы лёс горада, бо гараджане атрымалі магчымасць ажыццяўляць самакіраванне. У Берасці з’явіўся прагрэсіўны зборнік законаў для рэгулявання мясцовага жыцця.

Замак, якога няма

Першая згадка пра замак Бярэсця датуецца 1182 годам. Гэта самы стары замак Беларусі. Замак быў з 5 вежамі (згадка пра замак у Бярэсці захавалася ў польскай хроніцы). Самая старажытная вежа была пабудавана  ў 1172 годзе Казімірам Справядлівым. З гістарычных архіваў вядома, што на апошняй пабудаванай вежы Берасцейскага замка быў гадзіннік – першы ў Беларусі. Гэтая вежа была пабудавана ў сярэдзіне XVI стагоддзя Берасцейскім старастам Мікалаем Радзівілам Чорным.

Пры чым тут кажаны?

У горадзе распрацаваны спецыяльны прыродны заказнік для лятучых мышэй! Называецца “Барбастэла”. Таму часам тут можна назіраць вечарыну начных тварэнняў, якія злятаюцца з усёй Еўропы.

Берасце пісьменнае

У другой палове 16 стагоддзя Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Берасці першую на тэрыторыі Беларусі друкарню. У 1563 годзе было надрукавана больш за 40 польска -і лацінамоўных кніг. Берасцейская біблія – унікальнае па майстэрстве афармлення выданне. Яно лічыцца шэдэўрам сярэднявечнага кнігадрукавання. Гэтая кніга – адна з жамчужын культурнай спадчыны эпохі. Сёння ў некалькіх музеях свету захоўваюцца яе адзінкавыя асобнікі. Адзін асобнік захоўваецца і ў нашым горадзе. Таксама ў Берасці быў выдадзены першы Буквар.

Ніякага дрэва!

У пачатку XVI стагоддзя ў Берасці адбыўся маштабны пажар. Згарэлі замак і адміністрацыйныя гарадскія будынкі. Пасля няшчаснага выпадку ў горадзе на заканадаўчым узроўні забаранілі будаваць драўляныя дамы.

Берасце прагрэсіўнае

Берасце стала першым горадам, у школах якога з’явіўся прадмет «Сэксалогія». Гэта прагрэсіўнае рашэнне было ўведзена ў адукацыйны працэс у 1920 годзе.

Берасце камфортнае

Сярод сучасных абласных гарадоў пасля Мінска Берасце з’яўляецца самым вялікім па плошчы і самым малым па колькасці насельніцтва, што робіць яго самым прасторным сярод абласных цэнтраў Беларусі.

 

Пакінуць адказ