Бацькі – гэта асобая суполка людзей. Яны заўсёды жывуць і не толькі ўласнымі цікавасцямі, але і цікавасцямі сваіх дзяцей. Вы – бацька ці маці? Чые цікавасці стаяць на першым месцы?
Для такіх вось бацькоў, якія хочуць быць і добрымі, шчырымі, правільнымі бацькамі і адначасова хочуць і жадаюць жыць цікава, існуе Клуб Актыўага бацькоўства.
Ініцыятарка праекту – спадарыня Кацярына. Чалаек вялізарнай энергіі і зацікаўленасці. Яна шчыра дзеліцца не толькі сваімі ведамі і ўражаннямі, але і запрашае спецыялістаў з рознымі спецыфічнымі прафесійнымі ведамі падзяліцца імі ў эфіры. На старонцы aktivnoe_roditelstvo_brest можна знайсці шмат цікавых артыкулаў і лекцый.
Прынамсі, працаваць для актыўных бацькоў ці з імі – адна асалода. Ім цікава не толькі тое, дзе і як падабраць няню для дзіцяці, ці гурток па спевах і маляванню, але і як адчыніць свой бізнес, ці якімі прафесіямі ці заняткамі можна авалодаць, пакуль знаходзішся ў дэкрэтным адпачынку. Для адказа на гэтыя і шмат яшчэ якія пытанні Каціярына стварыла свой прект. А яшчэ дзеля таго, каб дапамагчы бацькам атрымаць тую ці іншую інфармацыю, якая датычыцца і развіцця дзетак і сваіх бацікоўскіх ведаў.
Кацярына за тое, каб бацькі актыўна развіваліся самі, тады яны будуць найлепшым прыкладам для сваіх дзяцей.
Што асабліва імпануе, дык гэта стаўленне Каці да сучасных тэндэнцый і праблем. Праца з дзецьмі з асаблівасцямі, інтэграваная адукацыя, праблемы дзяцей у камунікатыўных навыках і што з гэтым рабіць, гатоўнасць або негатоўнасць дзяцей да школы, як вучыць дзяцей вучыцца – гэтыя і шмат іншых розных пятанняў паднімае яна ў сваіх эфірах і пастах.
Яшчэ адна суперздольнасць Кацярыны – пошук вельмі цікавых герояў для сустрэч і лекцый. Кожную такую сустрэчу з наступным заразмоўцай слухаеш з задавальненнем. З кожнай сустрэчай развіваюцца менавіта бацькі, якія потым нясуць гэта ў свае сем’і і палепшаюць праз сваю сям’ю навакольнае асяроддзе.
Толькі за апошні час на старонцы размешчаныя вось гэтыя насычаныя і цікавыя гутаркі:
- Эфір пра інтэгрырованае абучэнне
- Эфір пра тое, калі дзіцяці гатовы ісці ў школу
- Эфір пра абучэнне ТРВЗ
- Эфір з дэфектолагам пра тое, як запусціць моўныя навыкі дзіцяці
- Эфір пра прасоўванне ў Instagram
- Эфір пра курсы фінансавых ведаў для дзяцей
І шмат яшчэ чаго.
Сама Каця вельмі адкрытая для новых знаёмстваў. “Калі вам цікава і ў вас ёсць свае пытанні ці жаданне далучыцца да Клуба актыўных бацькоў шчыра чакаем вас!” – кажа яго стваральніца