Суполка актыўных бацькоў

Бацькі – гэта асобая суполка людзей. Яны заўсёды жывуць і не толькі ўласнымі цікавасцямі, але і цікавасцямі сваіх дзяцей. Вы – бацька ці маці? Чые цікавасці стаяць на першым месцы?

 

Для такіх вось бацькоў, якія хочуць быць і добрымі, шчырымі, правільнымі бацькамі і адначасова хочуць і жадаюць жыць цікава, існуе Клуб Актыўага  бацькоўства.

 

Ініцыятарка праекту – спадарыня Кацярына. Чалаек вялізарнай энергіі і зацікаўленасці. Яна шчыра дзеліцца не толькі сваімі ведамі і ўражаннямі, але і запрашае спецыялістаў з рознымі спецыфічнымі прафесійнымі ведамі падзяліцца імі ў эфіры. На старонцы aktivnoe_roditelstvo_brest можна знайсці шмат цікавых артыкулаў і лекцый.

 

Прынамсі, працаваць для актыўных бацькоў ці з імі – адна асалода.  Ім цікава не толькі тое, дзе і як падабраць няню для дзіцяці, ці гурток па спевах і маляванню, але і як адчыніць свой бізнес, ці якімі прафесіямі ці заняткамі можна авалодаць, пакуль знаходзішся ў дэкрэтным адпачынку. Для адказа на  гэтыя і шмат яшчэ якія пытанні Каціярына стварыла свой прект. А яшчэ дзеля таго, каб дапамагчы бацькам атрымаць тую ці іншую інфармацыю, якая датычыцца і развіцця дзетак і сваіх бацікоўскіх ведаў.

 

Кацярына за тое, каб бацькі актыўна развіваліся самі, тады яны будуць найлепшым прыкладам для сваіх дзяцей. 

 

Што асабліва імпануе, дык гэта стаўленне Каці да сучасных тэндэнцый і праблем. Праца з дзецьмі з асаблівасцямі, інтэграваная адукацыя, праблемы дзяцей у камунікатыўных навыках і што з гэтым рабіць, гатоўнасць або негатоўнасць дзяцей да школы, як вучыць дзяцей вучыцца – гэтыя і шмат іншых розных пятанняў паднімае яна ў сваіх эфірах і пастах. 

Яшчэ адна суперздольнасць Кацярыны – пошук вельмі цікавых герояў для сустрэч і лекцый. Кожную такую сустрэчу з наступным заразмоўцай слухаеш з задавальненнем. З кожнай сустрэчай развіваюцца менавіта бацькі, якія потым нясуць гэта ў свае сем’і і палепшаюць праз сваю сям’ю навакольнае асяроддзе.

Толькі за апошні час на старонцы размешчаныя вось гэтыя насычаныя і цікавыя гутаркі:

  • Эфір пра інтэгрырованае абучэнне
  • Эфір пра тое, калі дзіцяці  гатовы ісці ў школу
  • Эфір пра абучэнне ТРВЗ
  • Эфір з дэфектолагам пра тое, як запусціць моўныя навыкі дзіцяці
  • Эфір пра прасоўванне ў Instagram
  • Эфір пра курсы фінансавых ведаў для дзяцей

І шмат яшчэ чаго.

Сама Каця вельмі адкрытая для новых знаёмстваў. “Калі вам цікава і ў вас ёсць свае пытанні ці жаданне далучыцца да Клуба актыўных бацькоў шчыра чакаем вас!” – кажа яго стваральніца

 

Darya

Recent Posts

Ветэрынарыя на даму: мы ў адказе за тых, каго прыручылі

Калі ў вас дома жыве кот, то вы ведаеце, што самы вялікі стрэс для яго…

3 дні ago

АкадэміяМам: прышчэпкі ды іншыя абставіны

У лістападзе галоўная задача арганізму – дацягнуць да Новага года, пажадана здаровым. Таму што шэрасць,…

3 дні ago

“Простакніжкіна”. Як любоў да кнігі падштурхнула развіваць бізнэс.

Хочаш зрабіць нешта сваё – пайдзі ў дэкрэтны адпачынак. Неўзабаве выхаванне малога дзіцяці нярэдка абуджае…

3 дні ago

Кераміка ды гарбата. Творчая сустрэча ў «Сараі»

Цеплыня – бадай што самае падыходзячае слова, калі мы кажам пра гліну. Адразу ўспамінаеш тую…

3 дні ago

Малюнкі памяці Уладзіміра Чарнышова

Штрыхі складаюць вобраз і настрой. На палотнах людзі, якіх мы не ведаем, але нешта заёмае…

3 дні ago

Кіно і чытанне. Як развіць у сабе творчы пачатак і паглядзець на мастацтва з іншага боку?

Калі вы лічыце, што глядзець фільмы і чытаць кнігі, а потым іх абмяркоўваць – гэта…

4 дні ago