Грамадства

Нясумныя бібліятэкі

Гэта падборка закліканая разбурыць вашы стэрэатыпы аб пажоўклых старонках, грознай бібліятэкарцы, пыльным паўзмроку чытальнай залі ды неразуменні: «як тут можна праводзіць доўгія дні і гадзіны?»

Наша каманда гатовая развеяць гэты міф.

У жыцці бібліятэк Берасця зараз шмат што змянілася.

Бібліятэкі не стаяць на месцы і актыўна ўкараняюць новыя тэхналогіі. Яны прапануюць доступ да электронных кніг, баз дадзеных, інтэрнэт-часопісаў і іншых электронных рэсурсаў. Чытачы могуць карыстацца кампутарамі, Wi-Fi, электроннымі рыдэрамі і іншымі сучаснымі прыладамі. Бібліятэкі становяцца цэнтрамі культурнага жыцця ў сваіх супольнасцях. Яны праводзяць лекцыі, семінары, выставы, сустрэчы з аўтарамі, кніжныя клубы і іншыя мерапрыемствы. Бібліятэкі прадастаўляюць прасторы для працы, даследаванняў і творчасці. Тут можна знайсці ціхія пакоі для вывучэння і канцэнтрацыі, а таксама адкрытыя працоўныя зоны для сумеснай працы і абмену ідэямі. Бібліятэкі застаюцца надзейнымі крыніцамі інфармацыі. Бібліятэкары валодаюць экспертызай ў пошуку і ацэнцы якаснай інфармацыі. Яны дапамагаюць чытачам знаходзіць патрэбныя матэрыялы і праводзяць навучанне па інфармацыйнай пісьменнасці. Бібліятэкі спрыяюць сацыяльнай сувязі і ўзаемадзеянню паміж людзьмі. Тут можна сустрэць аднадумцаў, абмеркаваць кнігі, падзяліцца інтарэсамі і наладжваць новыя кантакты. Бібліятэкі запрашаюць усіх жадаючых уступіць у супольнасці.

Яшчэ тут ёсць фотазоны, майстар-класы, дэгустацыі, калекцыя вінілавых пласцінак і многае іншае.

Мы ведаем і дзелімся з вамі ўсімі актыўнымі акаўнтамі берасцейскіх бібліятэк:

Брестская областная библиотека имени Максима Горького, библиотека, бул.  Космонавтов, 48, Брест — Яндекс Карты

Брэсцкая абласная бібліятэка ім. Горкага на бульвары Касманаўтаў.

Отдел литературы для детей и юношества Брестской областной библиотеки им.  М. Горького, библиотека, ул. Куйбышева, 32, Брест — Яндекс Карты

Дзіцячы аддзел на Куйбышава

Брестская областная научно-техническая библиотека - филиал РНТБ, библиотека,  Пушкинская ул., 19, Брест — Яндекс Карты

Навукова-тэхнічная бібліятэка на Пушкінскай

Брестская центральная городская библиотека имени А. С. Пушкина, библиотека,  бул. Шевченко, 3, Брест — Яндекс Карты

Гарадская бібліятэка на бульвары Шаўчэнкі

Центральная городская детская библиотека имени А. С. Пушкина, библиотека,  наб. Франциска Скорины, 32, Брест — Яндекс Карты

Дзіцячая гарадская бібліятэка на Набярэжнай.

І ў іх ёсць вельмі цікавыя праекты:

У Брэсцкай абласной бібліятэцы ім. Горкага

Праходзяць сустрэчы, лекцыі і прэзентацыі. Вельмі раім наведаць псіхалагічны трэнінг “кніга як лекі”. Месячнік папулярных натуральных ведаў, у рамках яго можна трапіць на сустрэчу з Кірылам Кветкай. Мерапрыемствы для дзяцей. А сярод іх – прагляд літаратуры па інклюзіі. А таксама можна наведаць кніжныя выставы, сустрэчы і нават відэамост.

У дзіцячай бібліятэцы на вуліцы Куйбышава

Кожную другую нядзелю месяца глядзяць фільм, зняты па кнізе. Анонсы гэтага мерапрыемства можна ўбачыць у сторыс бібліятэкі.

Навукова-тэхнічная бібліятэка на Пушкінскай

Запрашае на трэнінгі па асновах працы з ПК: тут можна асвоіць асновы Microsoft Office, Photoshop, і нават навучыцца стварэнню сайтаў і блогаў.

У бібліятэцы імя А. С. Пушкіна

Паўгадавая акцыя па стварэнні тактыльнай кнігі ў падтрымку дзяцей з парушэннямі зроку. Штомесячныя розыгрышы кніг. Майстар-класы. Нават сустрэчы з пісьменнікамі.

Пагадзіцеся, пасля такога агляду захацелася прыйсці ў бібліятэку?

Пакінуць адказ