Зараз дзяўчына працуе рэпетытарам па ангельскай мове і праводзіць групавыя і індывідуальныя заняткі па ёзе.
У яе няма нейкай асаблівай гісторыі таго, як яна прыйшла да выкладання ёгі на беларускай мове. Проста было цікава, што гэта такое. Спрабавала ёгу некалькі разоў, але рэгулярна пачала займацца ў студыі Hoga yoga, якая была ў Берасці з 2020 па 2022 год. Але ёсць адзін цікавы факт пра выкладчыц ёгі, якія больш за ўсё паўплывалі на яе: у гэтых трох выкладчыц аднолькавае імя – Ганна. Пры гэтым яны даволі розныя і нават жывуць у розных краінах.
А вось на падрыхтоўку спатрэбілася даволі шмат энергіі. За кароткі час з дзяўчынай кантактавала даволі шмат людзей, якім трэба было распавесці пра практыку, адказаць на пытанні. Але гэта варта таго.
Ліза ўпэўнена, што ўсім было прыемна займацца на беларускай мове. Каб было прасцей яна нават дасылала маленькія слоўнічкі перад практыкай. Але ўдзельнікі казалі, што і так усё зразумела. Хтосьці нават распавёў, што было адчуванне, што заўсёды займаўся на беларускай мове.
Выкладчыца плануе зрабіць заняткі на беларускай мове рэгулярнымі. Як у студыі, так і анлайн. Пакуль дакладнай інфармацыі няма, але яна хутка з’явіцца на яе старонцы ў інстаграме.
Як папасці? Ліза кажа, што ўсё проста: “Можна проста напісаць мне ў інстаграме і я распавяду ўсе падрабязнасці”.
Акрамя практык у групах, дзяўчына праводзіць індывідуальныя, і на дадзены момант яшчэ можа ўзяць двух вучняў. А інфармацыя наконт групавых практык хутка з’явіцца на яе старонцы, сачыце і далучайцеся!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…