Грамадства

Зумеры не ўспомняць: глядзіце, як выглядаў наш горад у мінулым стагоддзі і цяпер.

На прасторах інтэрнэту наша каманда знайшла шмат фатаграфій Берасця часоў СССР. І, ведаеце, у некаторых раёнах горад змяніўся да непазнавальнасці! Мы параўналі сучасныя фота з фотаздымкамі тых часоў і заклікаем вас зрабіць тое ж самае. Наша мэта не толькі выклікаць пачуццё настальгіі ў тых, хто памятае Берасце тых часоў, але і ў тым, каб паказаць яго зумерам – іншым, непадобным да сябе. І мы дапаможам вам у гэтым:

Від на цэнтр з вуліцы Маскоўскай, 1972 год. У сеціве людзі ўспамінаюць, што яшчэ ў канцы 50-х з левага боку быў мясакамбінат. Пасля на яго месцы пабудавалі стаянку, дзе, па расказах, начавалі “софікі” (дальнабойнікі), у якіх дзятва “страляла” імпартныя жуйкі.

А вось так самая доўгая вуліца горада выглядае цяпер. Гэты від пазнаюць усе: гандлёвы цэнтр “Карона”, бізнес-цэнтр “Брэст-дзелавы” і шырокая вуліца Маскоўская, якая злучае горад з захаду на ўсход, толькі на невялікім участку становячыся праспектам Машэрава.

Гандлёвы цэнтр “Усход”, 80-я гады. Да яго будаўніцтва на гэтым месцы знаходзілася высакавольтная мачта.

Цяпер тут крама “Санта”, якая пару гадоў таму перажыла рэканструкцыю. Многія з вас яшчэ памятаюць ГЦ “Усход” і кафэ “Мантана”

Дарэчы, менавіта тут знаходзілася адкрытая тэраса кафэ проста на даху дома.

Інтэрнат БІБІ (тэхнічны універсітэт), 70-я гады. На гэтым полі студэнты праходзілі геадэзічную практыку.

Цяпер менавіта на гэтым полі ў 2018м годзе пабудавалі медыцынскі цэнтр ” Новамед»

Галоўны корпус БІБІ, 80-я гады. Яшчэ ў 60-х злева ад яго было жытняе поле з камбайнамі і снапамі саломы.

Выглядае, дарэчы, вельмі пазнавальна. Толькі цяпер вакол яго – новы ЖК “Трышын”, вялікі ГЦ, медыцынскі цэнтр.

Від на будынак Нацбанка, 60-я гады. Па расказах, у тыя часы па горадзе хадзіла ўсяго 4 аўтобусных маршруты. 1-шы і 2-гі ад чыгуначнага вакзала ў Паўднёвы гарадок і назад, 3-ці да вуліцы Рэспубліканскай, 4 – ад аўтавакзала да станцыі Брэст-Усходні.

Дарэчы, будынак Нацбанка ніколі не змяняў свайго прызначэння. І цяпер у гэтым будынку размяшчаецца Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка па Брэсцкай вобласці.

Плошча Леніна, 1970-ы год. На фота можна ўбачыць аўтобус” Малютка”, які раз’язджаў па горадзе і паказваў дзецям мультфільмы. Кошт, як і ініцыятыва была душэўная-5 капеек.

А так выглядае ўсім вядомая плошча цяпер.

Будаўніцтва ЦУМа. Да гэтага на месцы ўнівермага знаходзіліся жылыя дамы і майстэрні. Пазней побач знаходзілася і аўтастанцыя. А за самім ЦУМам знаходзіліся гандлёвыя рады (яны, дарэчы, на наступнай фатаграфіі)

А вось так выглядае ЦУМ, які перажыў капрамонт да тысячагоддзя горада. А вось гандлёвыя рады так і не “пасталелі” пасля 2000х

Вось так выглядаў бульвар Касманаўтаў да шчыльнай забудовы

А вось так ён выглядае цяпер

Кут Савецкай і Маякоўскага. У стэндзе з блакітнай рамкай часам размяшчалі насценгазету, у якой высмейвалі “гуляшчых” берасцейцаў. Газета называлася” прафілактычны ўкол”, а каля назвы быў намаляваны Вожык са щприцом, на які былі насаджаныя адмоўныя персанажы.

А цяпер там “Дзідас Персія”, кафэ “Сагре Diem” і яшчэ адна “Санта” ў падвальным памяшканні

Савецкая, яшчэ без помніка тысячагоддзя

Цяпер – самы вядомы помнік горада. Дарэчы, хто ведае: што за персанажы на помніку?

Кінатэатр” Беларусь ” да рэканструкцыі, 40-я гады.

І вось ён жа цяпер

Пакінуць адказ