Categories: Грамадства

Артыкул для зумераў: спіс мабільных дадаткаў, з якімі вам не патрэбен будзе гід па Берасцю

Віртуальныя сэрвісы сталі неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця жыхароў Берасця, а таксама астатніх жыхароў Беларусі.  Наша каманда падрыхтавала спіс карысных вэб-сайтаў і мабільных дадаткаў, якія дапамогуць зрабіць жыццё ў Берасці больш цікавым і заменяць вам гістарычны экскурс па горадзе.

Індустрыя падарожжаў знаходзіцца ў няпростым становішчы і па сённяшні дзень. Аднак, калі жаданне пазнаваць новае больш, чым жаданне паляжаць на канапе, то дадатак дапоўненай рэальнасці reBrest можа апынуцца вельмі карысным. Калі вы наведваеце Крэпасць і накіроўваеце камеру сваёй прылады на руіны, на экране ўзнікаюць адноўленыя выявы храмаў і манастыроў, якія былі разбураны падчас будаўніцтва Крэпасці.

Самі аўтары дадатку пішуць так: «Гэты праект нарадзіся ў 2018 годзе. 3 ідэі зрабіць падарунак Берасцю да яго тысячагоддзя – аднавіць страчаную архітектурную спадчыну у фармаце дапоненай рэчаіснасці (AR). І дзякуючы падтрымкі многіх з Вас гэты падарунак удаўся. Але зараз мы разумеем што Вы чакаеце ад нас большага. І мы можам больш. Не толькі Берасце, і не толькі архітэктура – мы развіваем reBrest як шматоункцыянальную AR платформу. Кожны ахвочы можа дадаць у дадатак архітэктурныя абʼекты, стварыць віртуальны помнік ці арт абʼект у сваім горадзе. Дапоўненая рэчаіснасць становіцца бліжэй!»

Brest Stories Guide прапануе Дакументальны аўдыё-спектакль пра знішчэнне берасцейскіх габрэяў у гады Другой сусветнай вайны. Яго можна праслухаць, свабодна перамяшчаючыся па маршруце, праглядаючы фота і чытаючы суправаджальны тэкст. 

 

Вось, што напісана ў апісанні гэтага дадатку: “Brest Stories Guide – праект на стыку мастацтва, турызму і захавання культурнай спадчыны. У 2016 годзе ТЭАТР “Крылы халопа” пачаў праект Brest Stories Guide-цыкл дакументальных аўдыё-спектакляў у прасторы горада. Тэма першага спектакля – антысемітызм і знішчэнне Брэсцкай яўрэйскай абшчыны ў 1941-1942 гадах. Перад пачаткам вайны ў Берасці пражывала каля 24 000 яўрэяў (каля 45% насельніцтва горада). Амаль усе гэтыя людзі былі знішчаны. У выніку Халакосту, рэпатрыяцыі карэнных жыхароў горада, з прасторы горада знікла і памяць аб яўрэйскай супольнасці і яго ўкладзе ў развіццё Бераця. Сёння можна сказаць, што самая вялікая катастрофа і траўма ў жыцці горада не прысутнічае ў яго памяці.

Аўдыёспектакль дае магчымасць гледачу ў вольным рэжыме перамяшчацца па прапанаваным маршруце, кіруючыся дадзеным дадаткам. У пэўных кропках горада глядач пачуе гісторыі, звязаныя з гэтым месцам (напр. тэрыторыя гета, Былая сінагога і г.д.), а таксама мае магчымасць прагляду тэкстаў, фатаграфій. Сам горад з’яўляецца прасторай спектакля. Вуліцы, будынкі, двары становяцца сцэнай, на якой гучаць галасы з мінулага. Тэатр КХ прапануе гледачу/слухачу  “пагрузіцца” ў гісторыю, а таксама ўбачыць, як праз аблічча сённяшняга горада праступаюць абрысы зніклага, старога Берасця.

Спектакль грунтуецца на матэрыялах архіваў, кніжных выданняў, фота, інтэрв’ю са сведкамі падзей, звязаных з антысеміцкімі праявамі з 1937 года, Брэсцкім гета і знішчэннем яўрэйскай абшчыны ў 1941-1942 гг.акрамя ўспамінаў тых, хто выжыў габрэяў і сведак-берасцейцаў у працы выкарыстаныя неапублікаваныя раней паказанні нямецкіх афіцэраў з архіваў Германіі.
Спектакль становіцца свайго роду расследаваннем з заслухоўваннем сведак па справе аб антысемітызме і халакоста ў Берасці ў 1930-40-х гадах. У Берасця з’яўляецца гісторыя, расказаная не аўтарамі падручнікаў і стваральнікамі гераічных наратываў, а яго жыхарамі.

Калі вы захопленыя гісторыяй і даўніной, то вам вызначана спадабаецца дадатак Vetus Maps. З яго дапамогай вы зможаце даследаваць, якім чынам Берасце адлюстроўваўся на дзясятках старадаўніх карт, якія ахопліваюць перыяд ад эпохі Расійскай імперыі да савецкіх часоў.

 

Вось, што пішуць распрацоўшчыкі: “Праходзіць час, і ландшафты мяняюцца, знайсці ў шырокім полі разараную зніклую вёску бывае вельмі складана. Што стварае немалыя перашкоды для краязнаўцаў і аматараў даўніны. Vetus Maps вырашае гэтую праблему! Зараз усе патрэбныя старадаўнія карты паветаў і губерняў ў вашым смартфоне. Vetus Maps дазваляе накласці старадаўнюю карту на сучасную і выкарыстоўваць для GPS-навігацыі на мясцовасці»

Калі вам цікавыя старадаўнія фатаграфіі горада, вы можаце знайсці іх на сайце pastvu.com. на гэтым сайце таксама даступны бот ў Telegram: Проста адпраўце свой геатэг, і вы атрымаеце падборку рэтра-фатаграфій вашай лакацыі ў адказ.

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago