Lubnevskaya “ЛУНА” — Мікіта і Каця з Менску выпусцілі свой першы сінгл у якім спалучылі чароўны жаночы вакал і нечаканы драмнбас. Дарэчы, у жыцці рабяты з’яўляюцца мужам і жонкай.
Зацэньваем і чакаем на новыя песні!
Intelligency “Sonca” — гурт, які вы добра ведаеце, і трэк, які вам абавязкова спадабаецца. Не хапае сонца? Табе сюды!
Kepskey “Оливковая ветвь” — хіп-хоп выканаўца з Баранавіч з цікавай выявай і не менш цікавым трэкам!
Слухаем!
Кассиопея “Потолок” — бацькі беларускай фрык-сцэны выпусцілі песню аб тым, што калі доўга углядацца ў столь, столь пачне ўглядацца ў цябе, прыслухоўвацца да тваіх жаданняў, а часам нават выконваць іх. Заінтрыгаваныя? Мы на ўсе сто адсоткаў! Слухаем!
Борисовский Тракт, Applepicker “Мышка” — гурт, які шукае баланс паміж незалежнай музыкай, культурай і безбілетным праездам у грамадскім транспарце, зрабіла сумесны трэк на французкай мове з удзельнікам гурта “СОЮЗ”. Песня распавядае пра цыклічнасць гвалту ў чалавечых адносінах і з’яўляецца вельмі эксперыментальнай.
https://music.youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_l71tk4qcNHD0ZfEi2bc0w6RudfPDodT8U&feature=share
Тима Белорусских “Отпусти” — нарэшце, вяртанне, а наколкі ўдалае — гэта толькі вам рашаць. Можна па-рознаму ставіцца да Цімы, яго творчасці і ўсіх яго прыгод, але ж паслухаць варта!
https://music.youtube.com/watch?v=SZrlbmQj834&feature=share
DEEPSK “Deep” — той самы бітмэйкер з Менска, які зрабіў хіп-хоа рэмікс на песню “Kanapel” для Iva Sativa выпусціў выдатны чыл альбом. Выдатная фонавая музыка і выдатная магчымасць расслабіцца!
Nochy “Муж не ідзе” — вакалістка Юля і гітарыст Паўлік прэзентуюць электронную кампазіцыю с элементамі драмнбас і тэхна.
negative zero, ненавижу макса “Дай мне яд” — цікавая калаба ад двух каманд з Берасця, адпаведна мультыжанравы праект з неонавым вайбам і сэкс метал!
Iva Sativa “Dadomu” — трэк у лепшых традыцыях Яны: спалучэнне этна і хіп хопу, рускай і беларускай мовы і неверагодны вакал. Гэта Беларусь, ёў!