Яркае сонца пячэ мацней, і жаданне адправіцца на шпацыр, наведаць іншы горад і атрымаць асалоду ад яго атмасферы становіцца ўсё больш.
Наша каманда распрацавала незвычайны гід па Берасці, прызначаны для жыхароў іншых краін і гарадоў.
Мы ўсе знаёмыя з традыцыйнымі турыстычнымі маршрутамі: Брэсцкая крэпасць, вуліца Савецкая, помнік Гогалю. Аднак мясцовыя жыхары Берасця маюць свае улюбёныя маршруты, якімі яны з задавальненнем падзеляцца з вамі.
Берасцейскі канструктывізм
У Берасці можна знайсці некалькі дзясяткаў будынкаў, пабудаваных у дваццатыя-трыццатыя гады мінулага стагоддзя ў стылі канструктывізму, якія з’яўляюцца адной з архітэктурных асаблівасцяў горада. Гэтыя будынкі прытрымліваюцца ўсіх прынцыпаў мадэрну: простыя геаметрычныя формы і плоскія дахі. Нягледзячы на шматлікія інавацыі, большасць з іх здолелі захаваць сваё арыгінальнае аблічча.
Некалькі гадоў таму энтузіясты нават стварылі анлайн-гід па Берасцейскім канструктывізме. На жаль, у цяперашні час гэты сайт недаступны. Аднак, застаўся праект у Instagram і мноства публікацый у сеціве, дзякуючы якім вы можаце самастойна скласці свой уласны маршрут па канструктывісцкім Берасці. Больш за тое, большасць гэтых будынкаў размешчаны проста ў цэнтры горада, на вуліцах Леванеўскага, Леніна і Гогаля.
Кава і дэсерт у Бразільене
Пасля экскурсіі па берасцейскаму канструктывізму, рэкамендуецца зазірнуць у непрыкметную і невідавочную кавярню на вуліцы Гогаля. Яе можна лёгка пазнаць па вялізных чэргах, якія нават выстройваюцца на вуліцы. Гэта Бразільена – выдатная кавярня з самай смачнай каай ў горадзе і ўзрушаючымі дэсертамі. Дарэчы, яна размешчана ўсяго ў некалькіх кроках ад самых цікавых канструктывісцкіх будынкаў.
У добрае надвор’е можна атрымаць асалоду ад кавы і дэсерта проста на летняй тэрасе, акружанай кветкамі і мяккімі пледамі. А калі надвор’е дрэннае, заўсёды можна знайсці ўтульнае месца ўнутры. А для аматараў веганскага меню, за вуглом знаходзіцца “дачка” Бразільены – Веган-кафэ “Сарай“.
Персанальны кінасеанс у кінатэатры Беларусь
Шпацыруючы па вуліцы Савецкай, абавязкова варта зайсці ў галоўны кінатэатр горада – “Беларусь”. Гэты кінатэатр прыцягвае ўвагу не толькі тым, што раней тут знаходзілася сінагога, якая ў 1970-х гадах была ператворана ў кінатэатр, і сцены гэтай сінагогі можна ўбачыць, падняўшыся на другі паверх кінатэатра.
Але наш інтарэс звязаны з іншым: тут вы можаце арандаваць малую залю кінатэатра, каб атрымаць асалоду ад класікі кінематографу сам-насам ці з сябрамі. Аерамя вас тут нікога не будзе. Супрацоўнікі кінатэатра ласкава дадуць вам спіс фільмаў, якія вы можаце выбраць. І самае цікавае, вы можаце прынесці ежу і напоі з сабой. Кажуць, што гэтая опцыя не асоба рэкламуецца адміністрацыяй кінатэатра, таму лепш спытаць пра яе ў касе або па ўказаных тэлефонах.
Алея магнолій
Пасля наведвання кінатэатра накіроўваемся да ракі, дзе нас чакае алея магнолій. Гэтая алея была створана энтузіястамі ў 2019 годзе сумесна з гарадскім ляснічым. Іх задумка заключалася ў стварэнні саду бесперапыннага цвіцення на беразе ракі Мухавец. І яны справіліся з гэтай задачай: тут было пасаджана мноства паўднёвых дрэў, квітнеючых з сакавіка па кастрычнік, і зараз можна атрымліваць асалоду ад іх прыгажосці.
Галоўнымі арыенцірамі гэтай прагулкі з’яўляюцца сонечныя гадзіннік і, вядома ж, вечна квітнеючыя дрэвы.
Кактэйль-бар Роб Рой
Роб Рой – кактэйль-бар, які можна назваць самым вядомым і стыльным барам у Берасці. Ён знаходзіцца ў былым вугальным сараі на адной з цэнтральных вуліц горада, па адрасе Камсамольская 31/1. Бар адкрыты з чацвярга па нядзелю і з’яўляецца выдатным месцам для стомленых падарожнікаў.
Мы шчыра рэкамендуем вам заняць месца ля барнай стойкі, каб атрымаць асалоду ад не толькі выдатных аўтарскіх кактэйляў, меню якіх змяняецца некалькі разоў на год, але і выдатнай гутаркі з бармэнамі. Яны гатовыя падзяліцца сваімі ведамі пра напоі і расказаць цікавыя гісторыі.