Categories: Грамадства

Ад усходняй кавы да хрумсткай курачкі: новыя твары кулінарнага Берасця

У апошні час кулінарная карта Берасця ўзбагацілася новымі яркімі кропкамі. За лета адкрылася шмат новых месцаў: ад усходняй кавы да класічных сіцылійскіх дэсертаў, гэтыя ўстановы запрашаюць гасцей пагрузіцца ў унікальны кулінарны экспірыенс. Наша каманда сабрала для вас топ такіх месцаў:

Таарміна: Італьянская рамантыка ў Брэсце

Шукаеце сіцылійскую атмасферу ў сэрцы Берасця? Не шукайце далей!  “Таарміна” чакае вас на вул. Камсамольская, 45. З першых крокаў тут адчуваецца атмасфера сонечнай Сіцыліі. Акрамя духмянай кавы, меню радуе разнастайнасцю традыцыйных дэсертаў.

Джезве: Усходняя сімфонія водараў

Прыхільнікі ўсходняй культуры кавы абавязаны наведаць “Джезве“. З першага крока вы паглыбляецеся ў свет водараў, дзе дамінуюць ноткі Арменіі. Працоўныя гадзіны кавярні з 9: 00 да 22: 00 дазваляюць выбраць зручны час для наведвання.

Салат-бар: здароўе ў кожным інгрэдыенце

Клапоціцеся пра сваё здароўе? Па адрасе Куйбышава, д.36/9 вас чакае сапраўдная разнастайнасць свежасці. Ад гатовых рэцэптаў да магчымасці стварэння свайго ўнікальнага салата – кожны знойдзе для сябе нешта асаблівае.

Кизара: Бар новага пакалення

.   

Хацелі б адчуць атмасферу сучаснага сталічнага жыцця? Новы бар па Куйбышава 13а прапануе трэндавыя напоі, а таксама арыгінальную канцэпцыю ўстановы пад лозунгам: Love. Sex. Drinks.

5. Тэхаская курачка: Амерыканскі смак у Берасці

Аматары амерыканскай кухні зараз могуць задаволіць свае смакавыя перавагі на вул. Савецкая, 85. Спецыялізуючыся на стравах з курыцы, гэтая ўстанова прапануе акцыі і спецыяльныя прапановы для наведвальнікаў.

Берасце працягвае здзіўляць сваімі кулінарнымі навінкамі. Незалежна ад вашых пераваг, у гэтым горадзе заўсёды знойдзецца нешта цікавае для гурманаў і аматараў новых смакаў. Берасце чакае вас на кулінарнае падарожжа!

filtory

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago