Categories: Грамадства

Топ 6 інстаграмных месцаў Берасця для тваёй восеньскай фотасесіі

Што ж, дарагія, апошнія дні цёплага і сонечнага надвор’я ў Stories прыходзяць да завершання. Будучыя выходныя, магчыма, апошняя магчымасць зладзіць фотасесію сярод апалага лісця, таму што снег ужо чакае сваёй гадзіны і хутка будзем рабіць фотасесіі з елкамі.

Мы склалі спіс з 6 узрушаючых месцаў для тваёй інстаграмнай фотасесіі.

БУДЫНАК БЫЛОГА СУДА НА ЛЕВАНЕЎСКАГА

Выдатнае месца для некалькіх кадраў: фатаграфуйце адзін аднаго на фоне велічнага будынка, аблытанага вінаградам, або на яго прыступках. Тут мноства апалага лісця, што робіць яго ідэальным для нашай мэты.

Дзе?

Леванеўскага, 1.

ШПАЦЫР ПА ЛЕВАНЕЎСКАГА ДА ПАРКУ

Тут нас чакае мноства незвычайных будынкаў і па-сапраўднаму восеньская атмасфера. Асабліва хочам падкрэсліць незвычайную брамку, абвітую чырвоным лісцем.

Дзе?

Леванеўскага, 13.

ВУЗКАЯ АЛЕЯ Ў КРЭПАСЦІ

Казачнае месца, якое возьме ў палон сваёй атмасферай. Ідэальнае месца для партрэтных здымкаў.

Дзе?

Побач з саборам у крэпасці.

ДВОРЫК НА СКРЫЖАВАННІ САВЕЦКАЙ І АСТРОЎСКАГА

Гэты ўтульны куток хутка будзе схаваны пад пластом снегу, таму паспяшайцеся. Дом сам па сабе вельмі атмасферны, таму апалае лісце і паліто – і ваш восеньскі вобраз гатовы.

Дзе?

Савецкая, Уваход з Астроўскага праз арку.

ДВОР ШКОЛЫ №1

Маляўнічае месца з цікавымі элементамі і атмасферай восені. Але будзьце асцярожныя, мясцовыя жыхары могуць не ўхваліць вашыя творчыя эксперыменты.

Дзе?

Карла Маркса, 29.

УЛ. МАЯКОЎСКАГА

Тут вы зможаце ў поўнай меры атрымаць асалоду ад прыгажосці восеньскага горада. І памятайце, сапраўднае шчасце не ў лайках, але прыгожыя моманты заўсёды варта захаваць.

filtory

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago