Lena Kapelika і яе лаканічныя ўпрыгожванні для валасоў

Дзяўчыны-друкаркідзяўчынкі-таргетолагідзяўчыны-мастачкі – усё гэта гучыць прывабна, але і вельмі натуральна. А вось дзяўчынка, якая абрала сваёй прафесіяй метал – гэта і здзіўляе і натхняе. Знаёмцеся – Алена, утаймавальніца металічных ўпрыгожанняў і аксэсуараў для валасоў.



Пачынаецца ўсё ў дзяцінстве. Колькі сябе памятае, Алена заўсёды майстравала нешта сваімі рукамі. Калісьці гэта была і вышыванка, і пляценне з саломы, і пашыў цацак. Потым яна паехала ў Амерыку з праграмай па студэнцкаму абмену, а там выпадкова патрапіла ў краму для ювелірных вырабаў. І чаго там толькі не было! І каменьчыкі, і ніткі, і дрот разных памераў, і гаплікі, і ланцужкі і шмат чаго яшчэ. І акрамя гэтага былі і спецыяльныя прылады для вытворчасці. І як жа тут стрымацца! Алена набыла камяні і інструменты і закахалася ў працэс вытворчасці металічных 
вырабаў. Там жа, у Амерыцы, і пачала першыя спробы. З тыя пары прайшло больш за 7 год. За гэты час Алена не толькі ўдасканаліла сваё майстэрства, але і прайшла спецыяльнае абучэнне па ювелірнай справе, і зараз яе вырабы адпраўляюцца ўва ўсе краіны свету.

Лена спрабавала шмат розных тэхнік, спачатку працавала і з камянямі, але з часам прыйшла да працы толькі з металам. Толькі метал і простыя формы – гэта сёння пазнавальны знак Kapelika. Назва маркі металічных вырабаў і ўпрыгожванняў для валасоў – так сама лаканічная і стылёвая. Слова складаецца з літар імя і прозвішча нашай мастачкі. І гучыць яно вельмі гарманічна, як лонкая заколка з тонкай мельхіёравага дроту.



Менавіта ў прастаце ёсць асобны шык і адметнасць. Чым менш дэталей, тым больш акцэнт на мінімалізме і якасці самога ўпрыгожвання. Нічога не замінае увагу на тонкія і дасканалыя згібы на заколцы. Гэта і ёсць галоўны сакрэт – проста, якасна і шыкоўна!

“У сваёй працы я выкарыстоўваю мала адходныя матэрыялы і не таксічныя метады, якія не падпадаюць пад так званы аднаразовы дызайн. Я вырашыла выкарыстоўваць толькі простыя металы і сплавы, якія можна перапрацоўваць зноў і зноў, што пазбаўляе ад вялікіх адходаў і забруджвання. Большасць матэрыялаў для ўпакоўкі, якія я выкарыстоўваю, перапрацоўваюцца або падлягаюць другаснай перапрацоўцы, а баваўняныя мяшэчкі, у якіх пастаўляюцца ўпрыгажэнні для валасоў, шыюцца мясцовай швачкай. Я веру ў этычную моду і лічу, што добрага самаадчування і прыгожага выгляду нельга дасягнуць, пастаянна рабуючы зямлю”.

На самой справе працэс вытворчасці ўпрыгожванняў для валасоў не такі лёгкі, як здаецца. Па-першае, сам выраб павінен добра трымаць валасы, то-бок выконваць сваю галоўную функцыю. А па-другое, ён павінен мець свой характар. Кожны выраб Алены – вельмі стылёвы, мінімалістычны, але і надзвычайна прыгожы. Гэта штучны тавар і мець такую прыгажосць у сваёй скарбонцы жадае кожная дзяўчына.



Шпількі, яны выдатна трымаюць валасы любой гушчыні, для тонкіх валасоў трэба абраць паменш памерам, для густых – пабольш.

Каб зрабіць гэтую маленькую, але надта надзейную рэч – мала толькі прыдумаць ідэю і намаляваць эскіз. Потым ідзе доўгі працэс змянення формы, каб напрыканцы ўпрыгожванне было надзейным у справе.

Аксэсуары для валасоў Kapelika выраблены ўручную з неапрацаваных металаў, створаны для жанчын, якія цэняць простую прыгажосць і функцыянальны дызайн. Пад уплывам спалучэння чыстых ліній, простых геаметрычных і арганічных формаў яны сучасныя ў сваім выразе, але пазачасавыя па сваёй прыродзе. Кожная частка зроблена для штодзённага нашэння і праслужыць усё жыццё.

Алена прайшла спецыяльнае навучанне па ювелірнай справе і прафесійна ставіцца да сваёй працы. Прыемна адчуваць, што нашая мастачка не толькі з любоўю робіць тое, што ёй падабаецца, але з прыемнасцю распавядае і пра іншыя вырабы розных майстроў.

Для нас вырабы і ўпрыгожванні для валасоў Kapelika – гэта яшчэ адно пацвярджэнне таго, што трэба шукаць такую працу, каб атрымліваць ад яе асалоду. І тады там з’явіцца спачатку вопыт, потым майстэрства, а пасля і сусветнае прызнанне.


Пачуцце стылю, прафесійны падыход, талент – усё гэта ў нашай мастачкі ёсць. І мы ўпэўнены, што яе ўпрыгожванні будуць вядомым і выдатным сувенірам, які з гонарам і пашанай будуць дарыць гасцям, сябрам і партнёрам.

Паглядзець на іх і набыць сёння можна ў краме Balunova, што на вуліцы Гогаля, 59.
А яшчэ шчыра раім зайсці на існтаграм-старонку мастачкі і кожны дзень радаваць свае вочы і  прыгожымі металічнымі вырабамі.


Мара Алены – бачыць свае заколкі ў прыгожых крамках па ўсім свеце.
Мара асабістая – развівацца і ў іншых творчых кірунках, напрыклад, зараз яна праходзіць курс дызайну інтэр’еру і ў будучыні плануе расці ў гэтай сферы.

І маленькі бліц пытанняў і адказаў:

1. Кава ці гарбата?
Зялёная гарбата Сенча.
2. Кот ці сабака?
У меня два каты. Таму каты.
3. Экстраверт ці інтраверт?
Iнтраверт, які не можа без людзей.
4. Дом ці кватэра?
Дом.
5. Адпачынак на моры ці ў гарах?
Горы.
6. Сава ці жаўрук?
Сава, якая марыць стаць жаўруком.
7. Кніга ці кіно?
Кніга.
8. Любімае месца ў Берасці?
Вуліца Гоголя.

9. Жыццёвае крэда?
Нічога не бойся!


Кацярына

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago