Свечы для моцы і рэсурсу з Ірмерай

13 лютага прайшоў майстар-клас па свечках з лекавымі зёлкамі. Яго ўдзельнікі рабілі рэсурсныя васковыя свечкі з зёлкамі і эфірнымі алеямі.



Вяла яго Ірмера – дыпламаваная фітатэрапеўтка, “лясная фея” і майстра касметалагічных сродкаў.
Удзельніцы – жанчыны з онка захворваннямі. І такі майстар-класс – гэта і магчымасць падараваць станоўчыя эмоцыі, падтрымаць веру ў сябе. А магчыма свечкі сталi для кагосьці новым рамяством.

Гэта ўжо другі падобны вопыт. Ірмера ўжо праводзіла майстар-клас па друку на тканіне. І яна ведае, як важна адцягнуць хворага чалавека ад дакучлівых думак, як важна падтрымаць і паказаць, што ёсць жыццё пасля раку…



Планы ў спадарыні Вольгі, а менавіта так завецца мастачка Ірмера, вялікія.
У мінулым годзе яна праводзіла фітаэкскурсіі ў наваколлях Брэста, адкрывала для гараджан мясцовую флору. І ў гэтым годзе абавязкова будуць такія фітапрагулкі. Чакайце па анонсы!


Яшчэ адзін праект Ірмеры – Аптэкарскі Агарод. Яе мара – прыўнесці флору ў гарадскія двары, навучыць жыхароў шматпавярховак даглядаць расліны, рабіць карысныя, непатрабавальныя і прыгожыя клумбы ў дварах. А акрамя таго, ужываць вырашчаныя расліны для здароўя і асалоды.





Ірмера
 ўпэўнена, што самае галоўнае гэта Каханне. І верыць у тое, што ўсе мы – жыхары Зямлі, адзінай планеты. Таму яна саджае сад бо садзіць сад гэта значыць верыць у будучыню. Таму, у свой апошні дзень яна хацела б пасадзіць дрэва.

Запрашаем вас на цікавыя шпацыры па наваколлях з Ірмерай вясной.
Беражыце сябе і не хварэйце!

 

 


Падпісвайцеся на старонку Вольгі ў instagram.
а таксама на нашу старонку ў instagram.

 

Кацярына

Recent Posts

Як зрабіць Берасце горадам-садам?

Як зрабіць Берасце горадам-садам? Прапанаваць жыхарам самім садзіць дрэвы ў гарадскім асяроддзі. Гэтых людзей не…

2 тыдні ago

Паштоўкі з берасцейскім характарам

Уявіце: літаральна ў гэты момант у Берасці нараджаецца новая ідэя, каторая, упэўнены, вам спадабаецца. Што…

1 месяц ago

Архітэктурныя жарсці

Яшчэ ёсць час наведаць унікальную выставу ў Мастацкім музеі. Калі вы лічыце, што выстава –…

1 месяц ago

Як больш за 40 сямей пасадзілі свае фамільныя дрэвы ў Берасці

Калі вы наведваліся ў Гарадскі сад, то бачылі імянныя лаўкі. Ідэя не зусім арыгінальная, практыка…

1 месяц ago

Раёны Берасця вачыма фатографа Яўгена Ангалюка

У свеце фатаграфіі ёсць мноства таленавітых людзей, чые працы знаходзяць адлюстраванне ў сэрцах гледачоў і…

5 месяцаў ago

Ад барока да сучаснасці: як Валянціна Кеўра вучыць разумець музыку

У свеце мастацтва музыка займае асаблівае месца, з'яўляючыся ўніверсальнай мовай, здольнай перадаваць пачуцці і ідэі,…

5 месяцаў ago