У свеце, дзе кававыя ўстановы ператварыліся ў неад’емную частку паўсядзённага жыцця, знайсці той самы куток, які хочацца наведваць зноў і зноў, становіцца сапраўдным мастацтвам. Тры новыя кавярні ў Берасці абяцаюць быць такім кутком, дзе вас чакаюць не толькі духмяная кава, але і ўтульная атмасфера, разнастайныя смакаў і ўважлівы сэрвіс.
Гэта не проста кавярня, гэта месца, дзе кожны наведвальнік сустракаецца з атмасферай рамантыкі і свежых ідэй. Пад кубачак духмянай кавы ці гарбаты, якая суправаджаецца пышнымі дэсертамі, вы акуняцеся ў свет задавальнення і добрага настрою. Галоўная мэта Браўн – зрабіць ваш візіт незабыўным, каб Вы заўсёды хацелі вяртацца. А яшчэ на базе кавярні сустракаецца берасцейскі Кніжны Клуб.
Прапануе ўнікальны вопыт, паглыбляючы вас у свет блінцоў. З выбарам з 17 відаў блінцоў і разнастайных напояў, вы зможаце атрымаць асалоду ад смакаў і водараў, якія пакінуць вас у захапленні. Іх меню разнастайнае і цікавае, падыходзіць як для лёгкага сняданку, так і для ўтульнага вечара.
Гэта сапраўднае месца ўсходняй кавы, дзе кожны кубак кавы, зваранай у турцы дапаўняецца вытанчанымі армянскімі дэсертамі. У гэтай кавярні клапоцяцца пра кожную дэталь, каб вашы сустрэчы з кавай сталі сапраўдным чараўніцтвам.
Яе сімвал – котка з паднятай лапкай. Лічыцца, што ў культуры азіі такая котка з паднятай правай лапкай прыносіць шчасце, грошы, плён. А вось з левай – шмат кліентаў. Заўважылі, якая лапка пладнятая ў коткі ў новай берасцейскай установе? Што пакаштаваць? Духмяныя панкейкі – вельмі смачныя! Дапаўняйце іх кавай, гарбатай або глінтвейнам – на свой густ.
На скрыжаванні Савецкай і Пушкінскай адчыніла свае дзверы піццэрыя “Bosco”. Чым можа здзівіць? Неапалітанская піца. Смачна і разнастайна. Але самы важны прадмет інтэр’еру, які прыцягне ўвагу – аліўкавыя дрэвы, якія растуць проста ва ўстанове. Кажуць, іх прывезлі з Італіі.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…