Людзі, якія сабраліся разам, каб дапамагаць іншым. Гэтаму можна навучыцца.

З сакавіка адбылася і вельмі цікавая з аднаго боку, і карысная, і пазнавальная, з іншага. Сустрэча-навучэнне з пошукава-выратавальным атрадам “Паўднёвы Захад”. Мерапрыемства гэта адбылося ў вечары ў нядзелю. Задача простая – навучыць людзей працаваць валанцёрамі і дапамагаць атраду, калі ёсць час і жаданне.

Добраахвотнікаў сабралася больш за 2 дзясяткі. Месца падзеі – Тэльмаўскі лес. Час – вечар, бо працавалі і паказвалі, як працаваць у вечары, пры поўнай цемры. Навучэнцы – простыя людзі, якія амаль ніколі не ўдзельнічалі ў пошуках людзей. А вось інструктары – супрацоўнікі-добраахвотнікі з пошукава-выратавальнага атрада, практыкі, у якіх за плячыма не адзін год вопыту.

Пошукава-выратавальны атрад “Паўднёвы захад” з’явіўся амаль 3 гады таму.
Атрад, які займаецца пошукам без вестак зніклых людзей у гарадскім і прыродным асяроддзі.
Гэта каманда неабыякавых людзей, якія гатовыя выязджаць на пошукі зніклых людзей у свой вольны час без аніякага кошту. І столькі ж існуе кіналагічнае падраздзяленне.
Спачатку быў “адзінкавы разлік”, як эксперымент, каб паглядзець, да якіх вынікаў гэта прывядзе. А зараз тут займаецца 19 сабак, з якіх 10 ужо атэставаныя і гатовыя для пошуку зніклых людзей.
Амаль усе гадаванцы – сабакі добраахвотнікаў – валанцёраў.

Выратавальная група – гэта група, якая складаецца з валанцёраў і каардынатараў. У групе заўсёды ёсць старэйшы, які і навучыць і арганізуе працэс пошуку.
Калі пачынаюцца пошукі, то збіраюцца сілы трох, калі можна так сказаць, ведамстваў: міністэрства ўнутраных спраў, міністэрства надзвычайных сітуацый і пошукава-выратавальны атрад. Фарміруецца штаб і арганізоўваюць пошукі. У гэтым працэсе зараз адпрацавана кожная дэталь. Ёсць некалькі методык, па якіх пошукі адбываюцца. Есць спецыяльнае абсталяванне і праграмы, якія дапамагаюць. Ну скажам, праграма lokus, якая не толькі падзяляе мясцовасць на квадраты, але і паказвае ландшафт і яго асаблівасці, а таксама можа паказваць групы людзей, якія займаюцца пошукамі.
Але колькі б не было тэхнікі, галоўнае ў пошуках – гэта людзі. Бо чалавек, які згубіўся, скажам, у лесе, гэта вельмі маленькі чалавек у вялікім лясным абшары. І каб знайсці чалавека, трэба дасканала і акуратна прайсці квадрат за квадратам, не абмінаючы нічога. А дзеля гэтага патрэбны людзі, якія ў свой вольны час гатовыя прыйсці на дапамогу.

І менавіта такіх людзей шукаюць у свой атрад практыкуючыя добраахвотнікі з “Паўднёвага Захаду”. Патрабаванне тут адно – мець і магчымасць, і жаданне дапамагаць. Прынамсі, навучэнцы былі менавіта з такіх. Хтосьці хацеў паспрабаваць, што такое пошукі на самой справе, хтосьці любіць лес і хаду і не супраць сумяшчаць з дапамогай іншым, нехта прыйшоў з простай цікавасці ды яшчэ прывёў сябра за кампанію.

Усе чальцы мерапрыемства азнаёміліся з правіламі пошуку, а потым атрымалі неабходнае абсталяванне. Пасля іх падзялілі на 4 групы. Кожнай групе далі сваё заданне, свой пошукавы квадрат, і кожнай групе трэба было знайсці чалавека, які заблукаў у лесе.

І дзве гадзіны, пакуль доўжыўся пошук група не толькі на практыцы адпрацоўвала новыя веды, але і ўвесь час слухала парады, задавала пытанні і атрымлівала адказы. Гэты быў безумоўна не толькі новы і карысны вопыт, але і час прыемных знаёмстваў і новых ведаў.

Дзве групы з чатырох удзельнічалі ў пошуках с сабакамі.
Пры трэніроўках, асабліва пры трэніроўках з сабакамі ёсць яшчэ асобыя людзі, статысты. Статысты – гэта людзі, якія граюць ролю чалавека, які страціўся. Яго задача – сядзець у лесе на адным месцы і прытрымлівацца ўказанняў інструктара. І статыстаў заўсёды не хапае. Бо часам даводзіцца знаходзіцца ў адным месцы ў лесе дастаткова працяглы час. А трэніроўка можа праходзіць позна, знаходзіцца ў лесе аднаму, ды яшчэ і ўвечары – заданне не для слабанервовых. Таму атрад увесь час мае патрэбу ў валанцёрах і статыстах, якія дапамогуць і сабак трэніраваць, і ў пошуках удзельнічаць.

Калі казаць пра пошукі людзей, то тут ёсць ярка выяўленая летне-асенняя сезоннасць, калі грыбнікі і ягаднікі ідуць у лес. Але людзі, на вялікі жаль, губляюцца круглы год. І ў гарадскім асяроддзі, і ў лесе. Сабака – выдатны памагаты для лесу і не гарадской мясцовасці, у горадзе ж яго эфектыўнасць рэзка падае.

Пошукі людзей – гэта заўсёды складана. І не толькі эмацыянальна. У лесе можа быць зусім розная мясцовасць, гэта могуць быць і балоты ці цяжка праходныя месцы. Ды і па часе пошукі могуць працягвацца доўга. І таму нізкі паклон валанцёрам, людзям, якія займаюцца гэтым у свой вольны час выключна з неабыякавасці і жадання дапамагчы.

Таму калі ў вас ёсць вольны час, а галоўнае – жаданне дапамагчы і зрабіць вельмі вартую працу – прымайце ўдзел у навучанні пошукам і саміх пошуках. Як гэта зрабіць – зайсці на старонку пошукава-выратавальнага атраду “Паўднёвы захад” і паспрабаваць.


Падпісвайцеся на старонку пошукава-выратавальнага атрада “Паўднёвы Захад”.

Таксама можаце азнаёміцца з нашым падкастам з кіналагічным падраздзяленнем атрада.

Ulyana

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

3 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago