Categories: Культура

Фотарэпартаж з выставы “Дзе? Хто?”

Супольная выстава двух розных мастакоў, мастачкі Вольгі Данілюк і фатографа Анатоля Люкевіча пра дворыкі Берасця расчыніла свае дзверы ў бібліятэцы імя Пушкіна і чакае на вашыя ўражанні.

Вясна прыходзіць не толькі з сонейкам і цеплынёй. Яна прыходзіць і праз цудоўныя і вельмі светлыя арт-святы. Адно з іх – выстава пра шчыра любімыя і ўтульныя дворыкі Берасця розных па жанрам мастакоў. Супольныя выставы цікавыя тым, што на адну і тую ж рэч мажліва паглядзіць рознымі вачыма, і пабачыць тое ж пад іншым вуглом.

Вольга Данілюк – мастачка, якая малюе празрыстыя, вельмі сонечныя і далікатныя, напоўненыя святлом і паветрам акварэльныя малюнкі.

Анатоль Люкевіч – фатограф, які больш за пятнаццаць год займаецца рэпартажнымі здымкамі.

17 акварэльных малюнкаў і 17 фотаздымкаў чакаюць наведвальнікаў і распавядаюць розныя гісторыі.


А гісторыя сумеснага праекту таксама мае сваю гісторыю, і распачалася яна нават не з малюнкаў і не з фотаздымкаў.

Вольга – не толькі акварэльная мастачка. Акрамя жывапісу яна стварае ўпрыгожанні ручной працы. Гэта і вышыўка, і лялькі, і брошкі, і завушніцы і шмат яшчэ розных упрыгожанняў з дрэва ці тканіны. Анатоль неяк заказаў у яе адзін выраб, потым іншы. Пазней дапамагаў з фотаздымкамі яе малюнкаў. Толькі надалей завязалася супрацоўніцтва і прыйшла ідэя да сумеснай выставы-вернісажа.

– Мы звярнулі ўвагу, што на адны і тыя ж рэчы глядзім зусім па-рознаму, – сказала Вольга Данілюк. – Захацелася паказаць публіцы гэтае адрозненне. Людзі ўсё бачаць праз прызму свайго досведу, успрыманні, інтарэсу. Адзін можа прымеціць тое, на што іншы нават не зверне ўвагі.

На акварэлях і фатаграфіях — двары цэнтральнай часткі Брэста. На жаль, некаторыя месцы ўжо адшукаць не атрымаецца, яны зніклі, хоць сабранаму матэрыялу ўсяго год.

Аўтарам у сваіх работах удалося захаваць дух старога Брэста — гэта адзначылі наведвальнікі выставы і калегі-мастакі, і проста аматары жывапісу і фатаграфіі. Карціны і фатаграфіі прымушаюць паглядзець на месцы, па якім мы часта крочым, іншымі вачыма, прымушаюць задумацца, а што бачым у гэтых месцах мы самі, ці супадае нашы уражанні з малюнкамі і фотаздымкамі.

Ці аднолькава бачаць мастакі розных жанраў, як лічыце? Яшчэ ёсць шанец завітаць і скласці свае уражанні ад выставы – яна працуе да канца сакавіка.


Ulyana

Recent Posts

Раёны Берасця вачыма фатографа Яўгена Ангалюка

У свеце фатаграфіі ёсць мноства таленавітых людзей, чые працы знаходзяць адлюстраванне ў сэрцах гледачоў і…

2 месяцы ago

Ад барока да сучаснасці: як Валянціна Кеўра вучыць разумець музыку

У свеце мастацтва музыка займае асаблівае месца, з'яўляючыся ўніверсальнай мовай, здольнай перадаваць пачуцці і ідэі,…

2 месяцы ago

Ганна Абрамчык – стваральніца керамічнага свету

На свеце шмат людзей маюць хобі. Нехта займаецца ім у вольны час, па выходным, для…

3 месяцы ago

Як Urban Lab 11 аб’ядноўвае студэнтаў і гараджан дзеля паляпшэння горада

Urban Lab 11 – гэта супольнасць актыўных студэнтаў-урбанолагаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, якая актыўна займаецца…

3 месяцы ago

Ганна Пуціліна: здароўе для кожнага

На сённяшні дзень тэма здароўя з’яўляецца вельмі важнай для грамадства, асабліва ў перыяд распаўсюджання сезонных…

3 месяцы ago

Восень, сяброўства і радасць: Дзень імяніннікаў з “Без межаў'”

Дзень нараджэння… Для кожнага з нас гэта нешта сваё, асаблівае і непаўторнае. Для многіх гэтае…

3 месяцы ago