Будзь актыўным

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы, якіх у праекце больш за 20, дамаўляюцца з тымі, хто трымае жывёлу на сустрэчу для фотаздымкі. І сёння яны дзеляцца сваім досведам і сваімі сакрэтамі фотаздымак.

Навошта здымаць жывёл? А вось дзеля чаго. Часта людзі не задумваюцца, здымаюць жывёлу на свой тэлефон у кватэры ці дома і выкладаюць фота ў інтэрнэт. А ў кадр пападае ўсё, што заўгодна. Яркія шпалеры, шматлікія рэчы, якія адцягваюць увагу ад сабакі, ці паказваюць нават цёмныя, размытыя ці невыразныя фота. У выніку чалавек бачыць што і каго заўгодна акрамя сабакі. Фотаздымкі могуць быць настолькі непрывабныя і няякасныя, што выклікаюць жаданне ўвогуле пазбавіцца ад старонкі, каб больш іх не бачыць. Вось дзеля таго, каб у кадры вы бачылі галоўнага героя ва ўсім яго бляску – менавіта для гэтага і створаны праект Pet-à-Porter.

Фатаграфаваць жывёлу не проста – яны такія ж істоты з характа рам, як і мы. Усе розныя. І фатографу патрэбны спецыяльныя ўменні і здольнасці, каб зрабіць прафесійныя і якасныя здымкі, якія будуць дапамагаць і шукаць гаспадароў для жывёл.

Здымкі жывёл гэта сюрпрыз амаль кожны раз. Трэба мець і добры фон, і асвятленне, добры настрой і нават ежу. Менавіта якасныя фота, якія паказваць сабаку з добрага боку, якія робяць акцэнт на характары і якасцях – тое, што трэба, каб хутчэй знайсці новы дом і новага гаспадара.

Жывёла, якая шукае новы дом – гэта не заўсёды сумны выгляд і сумная жывёліна. Часцей за ўсё гэты вясёлая, прывабная, цікавая жывёла, якае часова згубіла свой дом і шукае новы. І задача праекта – дапамагчы сабаку ці кату хутчэй знайсці гаспадара, каб зрабіць яго жыццё больш якасным, вясёлым, добрым і шчаслівым!

Далучайцеся да добрага і патрэбнага праекту Pet-à-Porter.


Падпісвайцеся на старонку Pet-à-Porter.

А таксама слухайце падкаст з заснавальніцамі праекта.