Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны ствараюць дзіўную атмасферу на вуліцах гарадоў і прымушаюць нас задумацца аб прыгожым. Адзін з такіх вулічных музыкаў – Аляксандр Гедзік.
Аляксандр пачаў свой музычны шлях яшчэ ў 8 год, калі пайшоў у музычную школу. З таго часу ён актыўна ўдзельнічаў у розных музычных мерапрыемствах і канцэртах. Але яшчэ ў 4 гады, дзякуючы сваёй сям’і, ён праяўляў цікавасць да фартэпіяна і любіў набіваць розныя рытмы.
Саксафон і флейта стала асновай яго музычнай творчасці. Але ён не абмяжоўваецца імі. Аляксандр таксама валодае фартэпіяна, гітарай, бас-гітарай і ўдарнымі інструментамі. У выбары менавіта гэтых інструментаў адлюстроўваецца яго захапленне гучаннем і функцыяй кожнага з іх у музыцы.
Паглыбляючыся ў розныя музычныя стылі – ад джаза, класікі і фанка да металу і хіп-хопа, Аляксандр знаходзіць у іх натхненне.
«З артыстаў і гуртоў у джазавых стылях магу парэкамендаваць такіх, як Джон Колтрэйн, Майлс Дэйвіс, Чарлі Паркер, Дызі Гілеспі, Эла Фіцджэральд, Білі Холідэй. З класічнай музыкі: Ігар Стравінскі, Аляксандр Скрабін, Пётр Чайкоўскі, Сяргей Рахманінаў, Морыс Равель. А ў стылі соўл: Біл Уізерс, Марвін Гэй, Kool & the Gang».
Вулічныя выступы сталі для Аляксандра асаблівым вопытам. Першае выступленне ва ўзросце 11 гадоў на вуліцы Гданьска запомнілася яму атмасферай і цёплым прыёмам публікі.
Выступаючы на вуліцы, Аляксандр бачыць, як яго музыка выклікае станоўчыя эмоцыі ў людзей. Ён любіць, калі публіка танчыць ці проста атрымлівае асалоду ад яго музыкі. Часам пад выступы Аляксандра нават рабілі прапанову. Пасля сваіх выступленняў музыка атрымліваў шмат новых знаёмстваў. І заўсёды гэтыя сустрэчы з людзьмі прыносілі яму новы досвед, пашыраючы яго кругагляд.
Музыка для Аляксандра – гэта спосаб выказаць сябе і падзяліцца сваімі эмоцыямі з іншымі. І ён лічыць, што мастацтву не трэба ставіць адзнакі, важна толькі шчырасць і запал, якія чалавек укладае ў сваю творчасць. Ён іграе для сябе і для людзей вакол, не ставячы перад сабой канкрэтных мэт.
Сам па сабе ці з калектывамі, запісваючыся ў студыі ці выступаючы на вуліцах, Аляксандр працягвае дзяліцца музыкай.
«У Берасці я ўпершыню выйшаў граць на вуліцу ў 22 гады. Мой рэпертуар быў у стылі поп і джаз. І ў параўнанні з Гданьскам, у Берасці джазавы рэпертуар у першы час не ўспрымалі, але з часам джаз стаў зразумелым».
На нашых вуліцах ён працягвае сваю творчасць, спрабуючы новыя жанры і знаходзячы сваё месца сярод аматараў музыкі. У берасцейцах Аляксандру падабаюцца цікавасць да мастацтва і адкрытасць. Для Аляксандра музыка – гэта не толькі спосаб выказаць сябе, але і спосаб зносін са светам вакол.
Мастацтва, на думку Аляксандра, павінна быць свабодным выразам пачуццяў і думак, спосабам зносін на ўзроўні, дзе словы не патрэбны. Творчасць – гэта спосаб знайсці сябе і іншых, раскрыць эмоцыі.
«Варта займацца творчасцю нават з мэтай выплеску сваіх эмоцый, не важна, пазітыўны ці негатыўных. Гэта, на мой погляд, дапаможа знайсці аднадумцаў».
Такія вулічныя музыкі, як Аляксандр, не толькі радуюць нас сваёй музыкай, але і дапамагаюць нам па-новаму паглядзець на вулічную музыку. Іх творчасць напоўнена запалам і шчырасцю, і гэта робіць іх сапраўднымі мастакамі вуліц.
– Кім, калі б не музыкам, вы б сталі?
– Цяжка ўявіць, кім бы я быў, калі не музыкам. Але, магчыма, я быў бы бізнесоўцам, спартоўцам або таксістам.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…