Да 1005-годдзя Берасця Кірыл Кветка сумесна з Іў Рашэ арганізаваў цікавы квэст. Яго сутнасць у тым, каб знайсці тры з прапанаваных у заданні шасці кветак, сфатаграфаваць іх, паказаць кансультантам Іў Рашэ і атрымаць падарунак ад Кірыла: чайны набор для самастойнага вырошчвання. Заданне можна атрымаць у прадаўцоў-кансультантаў у магазінах Іў Рашэ (па адрасах: Варшаўская шаша 11/1 ці Савецкая 70/1).
Інфармацыя пра квэст размешчана на старонках у сацсетках Кірыла і Іў Рашэ, а таксама ў саміх берасцейскіх крамах Іў Рашэ. Удзел можа прыняць любы абсалютна бясплатна.
Пазнаёмімся бліжэй з арганізатарамі, пагаворым пра тое, якія мэты ставіліся.
Ірына Міхальчук больш за 16 гадоў з’яўляецца кіраўніком магазіна Іў Рашэ ў Берасці. Французская кампанія вядомая тым, што стварае раслінную касметыку. Яе экалагічная місія – саджаць дрэвы па ўсім свеце. Інфармацыйны плакат аб гэтым вы знойдзеце ў любой краме Іў Рашэ. Кліенты набываюць якасную касметыку і атрымліваюць бонусы. Можна ахвяраваць пэўную суму ў фонд Іў Рашэ і пасадзіць дрэва.
Ірына даўно назірала за Кірылам у сацсетках, таму прапанавала разам саджаць дрэвы ў Кветка-парку. Ірына зразумела, што Кірыл – выдатны, спагадлівы малады чалавек, з якім ім рухацца ў аднім напрамку. Кірыл Кветка захапляецца раслінамі з ранніх гадоў. Спачатку яго захапленне не выходзіла за межы хатняга саду, а зараз у яго ёсць цэлых два Кветка-паркі з велізарнай батанічнай калекцыяй у Берасці і Валожыне. У сваім блогу Кірыл натхняе людзей на вырошчванне раслін і паказвае, што гэта лёгка, цікава і крута.
– Ірына, як вы прыйшлі да супрацоўніцтва з Кірылам Кветкай?
– Кірыл даволі вядомы блогер, і, зразумела, мы не маглі яго не заўважыць. Нам вельмі блізкая яго ідэя ператварыць увесь свет у квітнеючы сад. Таму мы знайшлі ў гэтым месцы кропкі сутыкнення.
– Кірыл, чаму ты супрацоўнічаеш менавіта з Іў Рашэ?
– Таму што ў іх свая філасофія, якая мне вельмі блізкая. Яна звязана з раслінамі, падтрымкай прыроды, высаджваннем дрэў. Ірына – выдатны чалавек, з якім можна лёгка дамовіцца, рэалізаваць любыя крутыя ідэі. Яна сама шмат прапануе, і я з вялікім задавальненнем згаджаюся.
– Каму належыць ідэя квэсту?
Ірына: Безумоўна Кірылу. А мы, як камерцыйная арганізацыя, дапамагаем яе рэалізаваць. З панядзелка мы раздаём заданні для квэсту і прымаем тых, хто прайшоў яго. Людзі з радасцю пагаджаюцца ўдзельнічаць, усё гэта вельмі цікава. Асабліва прыемна, што сярод удзельнікаў шмат моладзі, якім адгукаюцца нашыя з Кірылам экалагічныя ініцыятывы. Мы хочам пазнаёміць гараджан і турыстаў не толькі са славутасцямі горада, але і з тымі раслінамі, якія ўпрыгожваюць наша Берасце.
– Як вы выбіралі расліны для квэсту?
Ірына: У першую чаргу звярталі ўвагу на тое, каб яны знаходзіліся недалёка ад саміх крам Іў Рашэ. Гэта першы наш квэст, мы вырашылі людзей далёка не ганяць. Ну і, вядома, мы ўключылі ў спіс заданняў адну рэдкую расліну для нашага горада. Гэта вярбена банарская. Яна расце недалёка ад нашай крамы. І Кірыл – першы чалавек, які пасадзіў яе ў Беларусі. Гэта яго заслуга, і мы вельмі ганарымся тым, што гэтая расліна расце каля нашай крамы, упрыгожвае яе. Гэтая расліна такая ж нязломная, як сам Кірыл. Нягледзячы на дажджы, на жахлівую спякоту, яна проста з кожным днём усё цудоўней і прыгажэй.
– Якая мэта гэтага праекту?
Кірыл: Калі хаця б адзін з удзельнікаў квэсту натхніцца, захоча вырошчваць тую ці іншую расліну, альбо зацікавіцца садоўніцтвам, лічым, што мэта дасягнута. Я хачу, каб людзям было цікава, каб яны ў горад выходзілі не проста прагуляцца, а змаглі пацікавіцца і ўбачыць прыгажосць раслін навокал.
– Колькі доўжыцца квэст?
Ірына: Квэст наш скончыўся 28 ліпеня, у Дзень горада. Ну, вядома, калі да нас будуць прыходзіць, і мы не раздадзім да гэтага моманту ўсе падарункі, а ў нас іх вельмі шмат, то мы выдадзім іх і пасля ўсім тым, хто пажадае прад’явіць свае знаходкі раслін.
– Якія водгукі ад удзельнікаў вы ўжо атрымалі?
Кірыл: Бачу па сацсетках, што шмат людзей удзельнічаюць, фатаграфуюцца з падарункамі, гэта вельмі прыемна. Многія дзякуюць за арганізацыю такой ініцыятывы, абсалютна бясплатнай для жыхароў нашага горада і гасцей. Людзі з вялікім азартам шукаюць расліны і робяць здымкі. Асабліва прыемна, калі дзеці загараюцца гэтай тэмай і мы ў прамым сэнсе слова выхоўваем будучыню сваімі мерапрыемствамі і экскурсіямі. А ў гэтым квэсце ўдельнічала шмат дзяцей і падлеткаў.
– Ці плануеце ў будучыні яшчэ нейкія праекты?
Ірына: Пасадка дрэў –місія нашай кампаніі, таму мы працягнем супрацоўніцтва з Кірылам, і плануем ладзіць яшчэ нейкія цікавыя актыўнасці, накіраваныя на тое, каб прыцягнуць увагу людзей да раслін. Чалавек, які бачыць прыгажосць наваколля, пачынае беражлівей ставіцца да прыроды, думае аб тым, як яе захаваць.
Ірына ўпэўнена, што ўважлівыя адносіны да асяродзя непазбежна перацякаюць на адносіны паміж людзьмі. Не кожны чалавек звяртае ўвагу на расліны. Таму падарунак, які атрымліваюць удзельнікі квэсту, – гэта маленькі цуд, што кожны можа зрабіць, пасадзіўшы малюсенькае зярнятка.
Дзякуючы квэсту вы ўбачыце прыгажосць прыроды і па-іншаму паглядзіце на наш родны горад, вельмі прыгожы, зялёны, квітнеючы. Упэўненыя, што гэтая калабарацыя не першая і не апошняя, і ў нашых герояў яшчэ мноства ідэй. Таму адсочвайце навіны ў сацыяльных сетках і ўдзельнічайце ў актыўнасцях, якія яны яшчэ рыхтуюць для ўсіх нас!
Калі ў вас дома жыве кот, то вы ведаеце, што самы вялікі стрэс для яго…
У лістападзе галоўная задача арганізму – дацягнуць да Новага года, пажадана здаровым. Таму што шэрасць,…
Хочаш зрабіць нешта сваё – пайдзі ў дэкрэтны адпачынак. Неўзабаве выхаванне малога дзіцяці нярэдка абуджае…
Цеплыня – бадай што самае падыходзячае слова, калі мы кажам пра гліну. Адразу ўспамінаеш тую…
Штрыхі складаюць вобраз і настрой. На палотнах людзі, якіх мы не ведаем, але нешта заёмае…
Калі вы лічыце, што глядзець фільмы і чытаць кнігі, а потым іх абмяркоўваць – гэта…