Анастасія ўсяго два гады таму зрабіла рашучы крок, пакінуўшы ззаду свае дванаццаць гадоў працы трэнерам у трэнажорнай зале. Цяпер яна з’яўляецца ўладальніцай брэнда адзення для жанчын Country store і студыі Country studio, прасторы, дзе можна надаць час паляпшэнню свайго ментальнага і фізічнага здароўя.
Анастасія заўсёды хацела ствараць адзенне. Кожнае лета яна малявала сукенкі і шыла для сябе на замову, атрымлівала шмат кампліментаў разам з пытаннямі, дзе ж такое купіць. З гэтага хобі нарадзіўся яе брэнд Country store.
У 2020 годзе, калі свет сутыкнуўся з пандэміяй і межы закрыліся, Анастасія ўбачыла магчымасць узяць справу ў свае рукі. Яна заўважыла, што ў складаныя часы людзям асабліва хочацца нечага арыгінальнага і натхняльнага. Кожны яе камплект адзення адлюстроўвае любоў да сябе, надае камфорт і ўпэўненасць, якія Анастасія імкнецца прыўнесці ў жыццё сваіх кліентак.
“Усе адчулі, што хочацца нечага цікавага, зоркі сышліся, і я вырашыла: час прыйшоў. Першыя мадэлі даўно былі ў нататках. Я шыю тое, што нашу сама, і ганаруся якасцю сваёй вытворчасці”.
Прастора Country studio – яшчэ адзін плён яе намаганняў. Студыя нарадзілася ў адзін вечар. Анастасія доўга чакала моманту, калі патрэбнае ёй памяшканне стане даступным, і ў першы ж дзень забраніравала яго. Яна марыла стварыць аазіс “удалечыні ад будняў і праблем”. У студыі можна набыць не толькі жаночае адзенне, свечкі і дыфузары для дома, але і здароўе, цішыню, супакаенне.
У Country studio кліенткі могуць пазаймацца ёгай, пілатэсам, стрэтчынгам, палепшыць сваё жаночае здароўе, бяспечна трэніравацца падчас цяжарнасці і аднавіцца пасля родаў, прапрацаваць ступні, выправу і скаліёз. Асаблівасцю праекта з’яўляюцца розныя івэнты і медытацыі, якія, як правіла, спалучаюцца з рознымі тэмамі, інструментамі і цырымоніямі. Усе трэнеры, у тым ліку і сама Анастасія, – кваліфікаваныя спецыялісты з адукацыяй і вялікім вопытам.
Кожны івэнт студыі асаблівы. Пачынаючы з адкрыцця, калі ўдзельніцы стваралі кветкавыя кампазіцыі пад скрыпку, і працягваючы чытаннем казак, засынаннем пад медытацыі і чаяваннем пад лекцыю “Як быць жанчынай”.
Тут шануецца атмасфернасць і інтымнасць, і, па словах Анастасіі, “сюды хочацца ісці і хочацца застацца”. Cама назва адлюстроўвае тое, што нясе гэтае месца: “Country – краіна, роднае сэрцу, успаміны аб дзяцінстве, утульнае, натуральнае”.
“Мы зрабілі ўсё, каб адчуваць сябе як дома – у бяспецы і спакоі”.
Мэты праектаў Анастасіі – гэта стварэнне якаснага натуральнага адзення і забеспячэнне месца для ціхамірнага жыцця ў сэрцы горада. Яна ўсвядоміла, што ў эпоху пастаянных клопатаў людзям неабходны спакой і магчымасць аднавіць сілы. Таму і аўдыторыя зусім розная, ад 20 да 50 гадоў.
“Усе стаміліся ад праблем, ад вялікіх залаў, ім хочацца адпачыць і расслабіцца, палепшыць здароўе. Мы не планавалі масавасць, наша студыя першапачаткова была створана для невялікіх класаў, каб забяспечваць індывідуальны падыход і быць максімальна эфектыўнымі”.
Першыя два гады заўсёды вельмі цяжкія, кажа Насця. Брэнд – гэта не праца і не забаўка, гэта жыццё. Пераходзячы ад трэнерскай працы да бізнэсу, Анастасія ўспомніла сваю першую, юрыдычную, адукацыю, а таксама асвоіла іншыя навыкі і прафесіі, уключаючы бухгалтэрыю і швейную справу. “Я ўніверсальны салдацік, – кажа Насця з усмешкай. – Мне дастаткова паказаць адзін раз, і я буду рабіць. На дадзены момант я сама ствараю мадэлі, займаюся SMM, таргетам, мэнэджментам, пакаваннем і адпраўкай. Я навучылася быць і бухгалтарам, і закройшчыцай”, – кажа яна, падкрэсліваючы, што працавітасць і ўпартасць – важныя якасці для дасягнення сваіх мэт.
Насця адчувае натхненне ад сваіх кліентаў і іх водгукаў. “Пасля кожнага станоўчага водгуку хочацца развівацца далей”, – дзеліцца яна.
Кожны дзень яна робіць усё, каб такіх водгукаў было больш і каб самыя неверагодныя ўспаміны ў кліентаў былі звязаныя з яе справай, няхай гэта будзе новая сукенка ці стан душы і целы пасля практыкі.
І невялічкі бліц пытанняў і адказаў:
1. Кава ці гарбата?
Кава.
2. Кот ці сабака?
Кот.
3. Экстраверт або інтраверт?
Экстраверт.
4. Дом ці кватэра?
Кватэра.
5. Адпачынак на моры ці ў гарах?
На моры.
6. Сава ці жаўрук?
Сава.
7. Кніга ці фільм?
Фільм.
8. Любімае месца ў Берасці?
Рэстаран “Basilico”.
9. Жыццёвае крэда?
Жыць тут і зараз.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…