Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка паўсядзённасці, для некага – спосаб паказаць сваю індывідуальнасць, нехта лічыць гэтыя словы сінонімам марна патрачанага часу, а хтосьці адразу акунаецца ў святочны настрой. Вікторыя, па ўласным прызнанні, любіць знаходзіцца па розныя бакі аб’ектыву, яна – арганізатарка розных тэматычных мерапрыемстваў і ўладальніца фотастудыі PANI.

Адным з івэнтаў, арганізаваных Вікторыяй, стала дабрачыннае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Маці і  накіраванае на тое, каб дапамагчы жанчынам, якія выхоўваюць цяжкахворых дзяцей, расслабіцца, адпачыць ад паўсядзённых клопатаў і перажыванняў, адчуць сябе прыгожымі і прывабнымі, атрымаць цудоўныя фотаздымкі.

“Калі я прапанавала гэтую ідэю дзяўчынам, якія былі са мной у камандзе, ўсе згадзіліся адразу. Наогул, нават не прагаворвалася, што і як” – адзначае Вікторыя.

Усяго ў праекце ўдзельнічала 10 мам і праз падзел таймінгу ўсе працавалі хутка і скааперавана.

У праекце прымалі ўдзел фатографкі, стылісткі, візажысткі і спецыялісткі па валасах, кожная з іх старанна выконвала сваю частку працы, каб у выніку атрымаць ашаламляльны рэзультат.

Падчас правядзення мерапрыемства было выкарыстана адзенне ад брэсцкага брэнда Ramonki.

“Гэта жанчыны, якія прысвяцілі сваё жыццё дзецям. Калі я спытала ў адной з мам аб тым, ці фатаграфавалася яна калі-небудзь – яна сумелася, сканфузілася, я б сказала, нават спалохалася і сказала “не”. Для чалавека, які часта быў па адзін і па другі бок аб’ектыва гэта было… Рэзанавала, калі шчыра. Мне стала неяк сумна і хацелася падарыць гэтым жанчынам трошкі свята, даць ім трошкі адчуць сябе ў зусім іншым амплуа і ў нашай вялікай каманды ўсё атрымалася: яны былі ў захапленні, яны ўсё плакалі пасля мерапрыемства.”

Вікторыя зазначае, што ўсе гэтыя жанчыны настолькі непаўторныя, настолькі не падобныя адна на адну, іх аб’ядноўвае адно – гэта гора, боль, але яны вельмі аптымістычныя і вельмі цікавыя асобы.

Такія дабрачынныя івэнты з’яўляюцца вельмі важнымі як для культурнай прасторы Берасця, так  і для тых людзей, якія ўдзельнічаюць у іх.

Вікторыя пастаянна нешта арганізоўвае, часта гэта кантэнт-сустрэчы ці нейкія іншыя мерапрыемствы, у яе шмат творчых планаў, але менавіта дабрачыннае мерапрыемства, калі будзе праводзіцца, то, магчыма, будзе прымеркавана да нейкай важнай даты, напрыклад, 8 сакавіка.


Ulyana

Recent Posts

Як зрабіць Берасце горадам-садам?

Як зрабіць Берасце горадам-садам? Прапанаваць жыхарам самім садзіць дрэвы ў гарадскім асяроддзі. Гэтых людзей не…

2 тыдні ago

Паштоўкі з берасцейскім характарам

Уявіце: літаральна ў гэты момант у Берасці нараджаецца новая ідэя, каторая, упэўнены, вам спадабаецца. Што…

1 месяц ago

Архітэктурныя жарсці

Яшчэ ёсць час наведаць унікальную выставу ў Мастацкім музеі. Калі вы лічыце, што выстава –…

1 месяц ago

Як больш за 40 сямей пасадзілі свае фамільныя дрэвы ў Берасці

Калі вы наведваліся ў Гарадскі сад, то бачылі імянныя лаўкі. Ідэя не зусім арыгінальная, практыка…

1 месяц ago

Раёны Берасця вачыма фатографа Яўгена Ангалюка

У свеце фатаграфіі ёсць мноства таленавітых людзей, чые працы знаходзяць адлюстраванне ў сэрцах гледачоў і…

5 месяцаў ago

Ад барока да сучаснасці: як Валянціна Кеўра вучыць разумець музыку

У свеце мастацтва музыка займае асаблівае месца, з'яўляючыся ўніверсальнай мовай, здольнай перадаваць пачуцці і ідэі,…

5 месяцаў ago