Categories: Грамадства

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У нядзелю, 27 кастрычніка, у кавярні з батанічнай назвай “Таполі” прайшла тэматычная сустрэча па абмене раслінамі. Гэта ўжо чацвёртае падобнае мерапрыемства ў Берасці, пачынаючы са жніўня. 10–20 чалавек збіраюцца на адной пляцоўцы, каб раздаць чаранкі ці расліны, што не ўпісваюцца ў лад жыцця свайго ўладальніка (бывае, вельмі жадаеш тую ці іншую кветачку, а потым разумееш: не тваё). 

Ініцыятарам гэтай двіжухі стала маладая мама Марыя, фея гартэнзій, як яна сябе называе. Аднойчы яны з супругам зразумелі, што зусім не кватэрныя людзі, і пераехалі ў дом. Сёння сям’я жыве ў дачным доміку і вырошчвае кветкі ў сваім садзе.

– Мы падгледзелі ідэю батанічных сустрэч ў Мінску, а там прывезлі яе з Расіі. Наша мэта ў тым, каб сабраць зялёную тусоўку, каб больш людзей зацікавіліся раслінамі. Але ж нашыя сустрэчы – гэта не толькі абмен раслінамі, гэта яшчэ і абмен вопытам.

Неўзабаве праз некалькі хвілін Марыя пачынае распавядаць тонкасці абрэзкі гартэнзій, сёння гэта яе асноўнае захапленне ў садзе. А нехта ў старонцы дзеліцца сваімі лайфхакамі па вырошчванню хатніх кветак.

Першыя сустрэчы па абмене былі прысвечаныя хатнім раслінам. Але потым стала зразумела, што садовымі кветкамі таксама можна абменьвацца. На сустрэчу прыходзяць ужо цэлымі пакаленнямі – напрыклад, мама Марыі прыносіць свае фіялкі.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але ёсць умова: у якасці падзякі кавярне набыць любы напой.

“Таполі” – вельмі атмасфернае месца, дзе гатуюць вельмі добрую каву. І калі я прапанавала правесці першае мерапрыемства, мне адразу пайшлі насустрач. Першыя разы мы сустракаліся на тэрасе, сёння нам выдзелілі цалкам другі паверх. 

На першыя сустрэчы прыходзілі людзі, якім пра мерапрыемства расказалі мінскія аматары зялёнага. Але з цягам часу берасцейская тусоўка таксама пашыраецца, у асноўным па “сарафанным радыё” і на ўласных кантактах. Атрымоўваецца такая цыркуляцыя раслін сярод людзей – кшталту бібліятэкі. Існуе нават такі тэрмін BiblioPlant. Расліны – яны ж як людзі. Адна падыходзіць цябе, другая не, але кожная мае сваю непаўторную ауру, якой абавязкова хочацца дзяліцца. 


Ulyana

Recent Posts

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

12 гадзін ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

6 дней ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

2 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

2 тыдні ago

Ліда Дударава: кераміка і гадаванцы

Ліду Дудараву з дзяцінства вабіла гліна – яе пластычнасць пад пальцамі, магчымасць ператварацца ў розныя формы,…

2 тыдні ago

Шлях да гармоніі праз арганізацыю прасторы

Арганізацыя прасторы ў нас толькі пачынае набіраць папулярнасць. Для Кацярыны гэта – прафесійная дзейнасць, якая…

3 тыдні ago