Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў цэнтры горада на вуліцы Карбышава, 37, і выйшлі на свой першы сумесны суботнік. Гэта было аж у 2019 годзе, і на тэрыторыі каля пад’ездаў з’явіўся сапраўдны сквер з экзотамі для нашых шырот. 

Міндаль, паўлоўнія, персік – размяшчэнне кожнага дрэўца ўзгаднілі з адпаведнымі структурамі, каб карані дрэў не чаплялі інжынерныя сеткі, закопаныя ў зямлі. Частка дрэў прыжылася ва ўмовах пацяплелага клімату, частку прыйшлося замяніць. Па нізе, бліжэй да зямлі, з’явіліся кусты і травы. Назва кожнай расліны падпісана на спецыяльнай таблічцы. Так невялічкі кавалак зямлі ў горадзе стаў міні-скверам. Месца для адпачынку тут няшмат, але набрацца энергіі ад раслін можна.

Напрыканцы кастрычніка жыхары дома зноў сабраліся на суботнік: правесці рэвізію раслін, дасадзіць новыя замест загінуўшых, прыбраць аджыўшыя.

– Мы самі ствараем сваё наваколле, – распавядае адна з ініцыятараў суботніка Наталля. – Канешне, можна чакаць, пакуль нехта зробіць гэта за цябе, але ў чаканні могуць прайсці гады. Таму некаторыя рэчы зручней рабіць самастойна ці разам з суседзямі, з каторымі на адной хвалі. Тым больш, гэта зусім не складана і не каштуе нейкіх фантастычных грошай.

Мы падышлі да суседзяў у самы разгар работ. Па сціплай абвестцы на дошцы для аб’яў сабралося каля дзясятка людзей, каторым не ўсё адно. Мужчыны ўзялі на сябе цяжкую і найбольш брудную працу – вынесці расліны і смецце, выкапаць ямы пад новыя прыгажосці. Жанчыны адказвалі за парадак – убраць пустазелле, адчысціць плітку ад моха. На гутаркі часу не заставалася – трэба было спяшацца, пакуль святло.

З надво’рем у гэтую восень пашанцавала, але сабрацца атрымалася толькі зараз, калі ўсе сямейныя і хатнія справы былі вырашаны. Для таго, каб сквер квітнеў і развіваўся, расліны патрабуюць дагляду і перыядычнай рэвізіі. Вось і гэтым разам частку іх замянілі, каб ужо вясной сквер атрымаў новае бачанне.


Субонік – гэта не толькі праца. Гэта яшчэ і час, які ты праводзіш з людьмі, што жывуць побач. З кімсьці даўно падтрымліваюцца добрыя стасункі, а хтосьці толькі ў такім нефармальным асяроддзі паказаў сябе. Таму, падаецца, гэтая суседская сустрэча – зусім не апошняя і, верагодна, будзе мець працяг за кубачкам кавы са смачным тортам, з добрым настроем і новымі знаёмствамі.


 

Ulyana

Recent Posts

Як зрабіць Берасце горадам-садам?

Як зрабіць Берасце горадам-садам? Прапанаваць жыхарам самім садзіць дрэвы ў гарадскім асяроддзі. Гэтых людзей не…

1 тыдзень ago

Паштоўкі з берасцейскім характарам

Уявіце: літаральна ў гэты момант у Берасці нараджаецца новая ідэя, каторая, упэўнены, вам спадабаецца. Што…

4 тыдні ago

Архітэктурныя жарсці

Яшчэ ёсць час наведаць унікальную выставу ў Мастацкім музеі. Калі вы лічыце, што выстава –…

4 тыдні ago

Як больш за 40 сямей пасадзілі свае фамільныя дрэвы ў Берасці

Калі вы наведваліся ў Гарадскі сад, то бачылі імянныя лаўкі. Ідэя не зусім арыгінальная, практыка…

1 месяц ago

Раёны Берасця вачыма фатографа Яўгена Ангалюка

У свеце фатаграфіі ёсць мноства таленавітых людзей, чые працы знаходзяць адлюстраванне ў сэрцах гледачоў і…

4 месяцы ago

Ад барока да сучаснасці: як Валянціна Кеўра вучыць разумець музыку

У свеце мастацтва музыка займае асаблівае месца, з'яўляючыся ўніверсальнай мовай, здольнай перадаваць пачуцці і ідэі,…

4 месяцы ago