Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі кватэры маладыя сем’і – добрая лакацыя, прасторныя кватэры, дзіцячая пляцоўка… Але пасля таго, як жыхары пачалі засяляцца ў сваё жыллё, высветлілася, што забудоўшчык шмат чаго не прадугледзіў. Але ўсё зроблена “па норме”, і мясцовыя жыхары вырашылі, што паляпшаць сваё наваколле можна сваімі сіламі. Так чатыры гады таму замест звычайнай пляцоўкі для смецця – бетонная агароджа і смецце, што ляціць па ўсяму кварталу – тут з’явілася ладная закрытая пляцоўка. Яе ўладкаваннем займаліся адразу тры дамы – атрымалі дазвол ад улад, закупілі матэрыялы, паставілі замок з кодам…

У мінулым годзе каля дома № 89 з ‘явіўся стылёвы велагараж, таксама з узгадненнямі і праектам, разлічаны на 80 ровараў. На рэалізацыю ідэі пайшло два гады і даволі значная сума грошай, затое сёння ў жыхароў дома няма турботы, куды паставіць свой транспарт, каб гэта не перашкаджала ні ў кватэры, ні на леснічнай клетцы.

Паралельна жыхары займаліся добраўладкаваннем тэрыторыі – даглядалі за раслінамі, перасаджвалі тое, што было тут з моманту пабудовы дома. Звычайна гэта рабіла два-тры чалавекі, некалькі раз далучаліся дзеці, для каторых дапамога была больш гульнёй. Так і ўзнікла ідэя прадоўжыць упрыгожваць тэрыторыю, але з дапамогай гэтага бясцэннага дзіцячага рэсурсу.

Восень у гэтым годзе выдалася шыкоўная. І як толькі дзеці пайшлі на канікулы, дарослыя прапанавалі авантуру: дапамагчы з пасадкамі дрэваў на тэрыторыі і весела бавіць час за гэтым заняткам.

– Дзеці ў нас гарадскія, так, нехта ездзіць на лецішча ці да бабулі і вёску, але якая там праца? – расказвае ініцыятарка ідэі, мясцовая жыхарка Кацярына. – Таму яны ўхапіліся за ідэю, паклікалі сяброў. Я нават не разлічвала, што гэта будзе так весела і захапляльна.

Адной з мэтай міні-суботніка стала рэалізацыя ідэі вертыкальнага азелянення. Вакол пляцоўкі для смецця вырашылі пасадзіць плятучыя расліны – плюшч і дзявочы вінаград. Гэтыя расліны даволі хутка аплятаюць плошчу вакол сябе так, што ствараюць прыгожыя зяленыя сцены. Калі дзявочы вінаград на зіму скідвае свае лісце, то плюшч застаецца зялёным круглы год. Канешне, у моманце гэта ўсё пакуль не відавочна, але ўжо праз некалькі гадоў плануецца, што тут будзе прыгожы зялены плот – ідэальнае месца для фотасесій.

– Мне здаецца, што толькі апошнім часам забудоўшчыкі пачалі неяк думаць пра тое, што прадаюць не толькі кватэры, але і асяроддзе. Так, у нас месца для выкідвання смецця было пасярэдзіне двара. Людзі ранкам пілі каву і глядзелі на тое, як вароны раскідваюць пакеты. Мы “схвалі” кантэйнеры ў кораб, ён выглядае даволі эстэтычна і дорага, але так і застаўся пасярэдзіне двара шэрай масай. Таму хацелася дадать крыху колеру. Дзеці, што высаджвалі, палівалі расліны, будуць па-іншаму ставіцца да свайго наваколля і шанаваць тое, што зроблена сваімі рукамі, расказваць сябрам пра сваю добрую працу. Пасля зімы зробім рэвізію пасаджанага і дасадзім тое, што не прыжылося. А з вясны планем далучаць малых да вячэрняга паліву раслін. Такая праца можа быць цікавай і захапляльнай.

Ўсяго паўтары гадзіны – і ўсе расліны пасаджаны. Хаця месцамі гэта было няпроста – з-за таго, што ў зямлю былі ўкапаныя выкіды з будоўлі, некаторыя ямкі прыйшлося перанесці. Для такой цяжкай працы падключылі падлеткаў 15-17 гадоў. Але асноўную працу рабілі дзеці малодшага ўзросту – пачатковай школы.

Пасля таго, як асноўная праца была скончана, дзяцей чакаў сюрпрыз – смачная піца з напоямі, колай і хатняй гарбатай са спецыямі прама тут, на вуліцы.

– Але ж, дзеці, чай без цукру! – папярэджваюць дарослыя.

– Без цукру? Абажаю! – такая непасрэднасць не можа не выклікаць усмешку. Але ж дазвацца дзяцей да стала яшчэ трэба было. Пакуль не палілі ўсе да адной расліны, да ежы ніхто не дакрануўся.

Вячэрняе сонца паціху закатвалася за гарызонт. Піца з’едезена, а дзеці з дарослымі з пачуццём поўнага задавальнення пайшлі лавіць такое непрадказальнае восеньскае цяпло. Наперадзе доўгія халодныя зімнія месяцы, і толькі ў сакавіку можна будзе пабачыць вынікі гэтага дзіцячага міні-суботніка. Але ўспамін пра яго, упэўненыя, будзе грэць сэрцы цёмнымі зімовымі вечарамі.

Ulyana

Recent Posts

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

1 тыдзень ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

1 тыдзень ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

2 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

2 тыдні ago

Ліда Дударава: кераміка і гадаванцы

Ліду Дудараву з дзяцінства вабіла гліна – яе пластычнасць пад пальцамі, магчымасць ператварацца ў розныя формы,…

2 тыдні ago

Шлях да гармоніі праз арганізацыю прасторы

Арганізацыя прасторы ў нас толькі пачынае набіраць папулярнасць. Для Кацярыны гэта – прафесійная дзейнасць, якая…

3 тыдні ago