АкадэміяМам: прышчэпкі ды іншыя абставіны

У лістападзе галоўная задача арганізму – дацягнуць да Новага года, пажадана здаровым. Таму што шэрасць, кароткія дні і ніякай энэргіі. З гэтай нагоды група медыкаў 27 лістапада правяла вялікую лекцыю для мам пра вірусныя захворванні і прышчэпкі ад грыпа. Гэта ўжо не першая сустрэча педыятраў, але першая ў дазеным фармаце. 

Увечары ў кафэ “Union8” дзяўчыны разказвалі пра сезонныя захворванні. Тэма, прадыктаваная сезонам, была абрана па жаданні наведвальніц папярэдніх сустрэч.

– Я педыятр, але знаходжуся ў адпачынку па догляду за дзіцём да трох гадоў, – распавядае Крысціна Камоцкая, адна з арганізатараў лекцый. – Калі малой крыху падрос, мне стала цікава дзяліцца свамі ведамі і попытам з іншымі мамамі. Я дамовілася з сяброўкай Верай Клімовіч, яна таксама доктар, і мы пачалі праводзіць такія карысныя лекцыі, на якіх расказваем мамам пра важныя рэчы простымі словамі. Улетку мы сустракаліся двойчы, гэта былі бясплатныя сустрэчы. Цяпер вырашылі змяніць фармат, зарэгістравалі арганізацыю. На сустрэчу запрасілі фатографа, каб усё было прыгожа. Прыемна назіраць, што многія мамы не прапусцілі ні воднай сустрэчы.

Тэма прышчэпак увогуле даволі актуальная сёння. За некалькі дзесяцігодзяў масавай вакцынацыі ў свеце ўсталяваўся сталы калектыўны імунітэт. Такое захворванне як чорная воспа ўвогуле знікла з планеты. Таму Крысціна, як педыятр, вельмі раздзяляе погляды тых, хто выступае за вакцынацыю. Але апошнім часам з’яўляецца колькасць мам, што адказываюцца ад прышчэпак і лічаць іх прычынай аўтызму ці ДЦП. Але, кажа Крысціна, навуковых доказаў гэтаму няма.

На зімовы перыяд медыкі пачалі шукаць месца – кавярню – дзе будзе зручна праводзіць такія вось сустрэчы. “Union8” аказаўся вельмі добрым варыянтам. Адміністратар адразу адказаў на запыты дзяўчын, уключыўся ў праект, лепшага варыянту не прыдумаеш.

– Праблема сучаснага грамадства ў тым, што інфармацыі вельмі шмат. І чалавеку, што не мае асабістых ведаў, цяжка зразумець, дзе праўда, дзе не, а дзе паўпраўда. Мала таго, часта ў інтэрнэце звесткі падаюцца так, нібыта адрасаваныя акадэмікам. Таму мы намагаемся перадаць толькі дакладную і даступную для разумення інфармацыю.

Двух гадзін, на якія планавалася сустрэча, не хапіла. Таму ёсць устойлівае жаданне працягнуць.

Крысціна разумее, што медыцынская тэма – амаль невычарпальная. І зараз у АкадэмііМам разглядаюць, якія фарматы могуць падыйсці для жанчын. Гэта не толькі лекцыіі і сустрэчы ў фармаце «пытанне – адказ», але і шмат іншых варыянтаў. Педыятр адзначае, што ў нас няма такіх азнакамляльных праектаў для мам з дзецьмі, а тыя, хто гадуе першае дзіця, часта не ведаюць, што рабіць у той ці іншай сітуацыі. Лекцыі ад спецыялістаў дапамогуць мамам знайсці шлях у цемры. 

Ulyana

Recent Posts

Як зрабіць Берасце горадам-садам?

Як зрабіць Берасце горадам-садам? Прапанаваць жыхарам самім садзіць дрэвы ў гарадскім асяроддзі. Гэтых людзей не…

1 тыдзень ago

Паштоўкі з берасцейскім характарам

Уявіце: літаральна ў гэты момант у Берасці нараджаецца новая ідэя, каторая, упэўнены, вам спадабаецца. Што…

4 тыдні ago

Архітэктурныя жарсці

Яшчэ ёсць час наведаць унікальную выставу ў Мастацкім музеі. Калі вы лічыце, што выстава –…

4 тыдні ago

Як больш за 40 сямей пасадзілі свае фамільныя дрэвы ў Берасці

Калі вы наведваліся ў Гарадскі сад, то бачылі імянныя лаўкі. Ідэя не зусім арыгінальная, практыка…

1 месяц ago

Раёны Берасця вачыма фатографа Яўгена Ангалюка

У свеце фатаграфіі ёсць мноства таленавітых людзей, чые працы знаходзяць адлюстраванне ў сэрцах гледачоў і…

4 месяцы ago

Ад барока да сучаснасці: як Валянціна Кеўра вучыць разумець музыку

У свеце мастацтва музыка займае асаблівае месца, з'яўляючыся ўніверсальнай мовай, здольнай перадаваць пачуцці і ідэі,…

4 месяцы ago