Цеплыня – бадай што самае падыходзячае слова, калі мы кажам пра гліну. Адразу ўспамінаеш тую самую сцэну з Патрыкам Суэйзі і Дэмі Мур з “Прывіду”. Дзве дзяўчыны Дызайнер ды кераміст Люда і аматар прыгатавання гарбаты Каця вырашылі правесці максімальна цёплую сустрэчу, на якой можна было папробаваць сваю фантазію ў кераміцы і выпіць кітайскага чаю, прыгатаванага па спецыяльнай тэхналогіі.
Люда – выпускніца Віцебскага тэхналагічнага універсітэта. Пра аксэсуары для вопраткі яна ведае амаль што ўсё. А паралельна яе захапіла кераміка. Спачатку – як магчымасць зрабіць новыя ўпрыгожванні. А цяпер усё больш вабіць посуд. Больш за год таму ўзнікла ідэя рабіць нешта шталту гуртка па агульным інтарэсам і дзяліцца майстэрствам з іншымі. Спачатку гэта былі сустрэчы на летніх пляцоўках кафэ. Але вось ужо другая сустрэча праходзіць у “Сараі”, у тыя дні, калі ён зачынены для наведвальнікаў. Падчас заняткаў па кераміцы наведвальнікам прапануюць чай.
Першая такая сустрэча адбылася ў кастрычніку. Тады наведвальнікам прапанавалі зрабіць посуд – чашкі ці піялы для гарбаты. Гэтым разам планавалася тэматычны клуб з навагодняй тэматыкай. Але ў нейкі момант усё пайшло не па плане, і наведвальнікі ляпілі тое, да чаго лягло сэрца.
– Я спрабую накіроўваць людзей, задаваць ім нейкую тэму. Так лягчэй рухацца далей. Але не кожны раз гэта атрымоўваецца. Тым не меньше, колькасць наведвальнікаў у асноўным аднолькавая – 6-7 чалавек. Ад чаго раблю высновы, што ім падабаецца.
Наступным разам кераміка з гарбатай пройдзе пасля новага года. Дзяўчыны не сумняваюцца, што пляцоўка не зменіца. А якая гэта будзе тэма, пакуль трымаецца ў сакрэце.
Падпісвайцеся на старонку Люды