Малюнкі памяці Уладзіміра Чарнышова

Штрыхі складаюць вобраз і настрой. На палотнах людзі, якіх мы не ведаем, але нешта заёмае ёсць у гэтых вобразах. 22 лістапада ў Мастацкім музеі адчынілася выстава вядомага жывапісца Уладзіміра Чарнышова.



Ён нарадзіўся ў Пензенскай вобласці, скончыў там мастацкае вучылішча, а потым легендарны Усерасійскій Дзяржаўны інстытут кінематаграфіі. Але ўсё сталае жыццё было звязана з Беларусью. Тут Уладзімір Фёдаравіч быў мастаком пастаноўчыкам фільмаў і спектаклей. Менавіта яго рукі стваралі сцэнаграфію “Раскіданага гнязда” паводле Янкі Купалы ў Начыянальным акадэмічным тэатры імя М.Горкага ў Мінску. Ён быў мастаком ленты 1981 года “Дачка камандзіра”, здымкі каторага праходзілі ў Берасці.


Паралельна з работай ў тэатры і кіно, ствараліся мастацкія цыклы. У Берасце прыехаў адзін з іх – “Палітра памяці”. Кранальная серыя, што знойдзе водгук у кожнага. Наша памяць нагадвае не прамую лінію, а штрышкі. Адныя абставіны запамінаюцца лепей, іншыя выкрэсліваюцца з галавы надоўга. Тэхніка, у якой працуе Уладзімір Чарнышоў нагадвае гэтыя штрыхі.


Снежная зіма, вочы матулі, рукі дзеда, вобразы знакамітасцей, з якімі лёс зводзіў мастака – усё гэта знайшло атражэнне ў 65 палотнах. Тут партрэты, эскізы да фільмаў, работы, прысвечаныя героям Брэстскай крэпасці. Колер і тэхніка нагадваюць работы Ван Гога, але настрой у іх трошкі іншы – настальгічны.




На адкрыццё завіталі знакамітыя берсцейскія мастакі Леў Алімаў і Мікалай Кузьміч.


Выстава праводзіцца пры падтрымцы праектаМузеі Беларусі разам з Белкарт”. Наведацьяе можна да 11 снежня.










Падпісвайцеся на старонку мастацкага музея.

Кацярына

Recent Posts

Ветэрынарыя на даму: мы ў адказе за тых, каго прыручылі

Калі ў вас дома жыве кот, то вы ведаеце, што самы вялікі стрэс для яго…

4 дні ago

АкадэміяМам: прышчэпкі ды іншыя абставіны

У лістападзе галоўная задача арганізму – дацягнуць да Новага года, пажадана здаровым. Таму што шэрасць,…

4 дні ago

“Простакніжкіна”. Як любоў да кнігі падштурхнула развіваць бізнэс.

Хочаш зрабіць нешта сваё – пайдзі ў дэкрэтны адпачынак. Неўзабаве выхаванне малога дзіцяці нярэдка абуджае…

4 дні ago

Кераміка ды гарбата. Творчая сустрэча ў «Сараі»

Цеплыня – бадай што самае падыходзячае слова, калі мы кажам пра гліну. Адразу ўспамінаеш тую…

4 дні ago

Кіно і чытанне. Як развіць у сабе творчы пачатак і паглядзець на мастацтва з іншага боку?

Калі вы лічыце, што глядзець фільмы і чытаць кнігі, а потым іх абмяркоўваць – гэта…

5 дней ago

Sensored. Лекцыя на забароненую тэму ў мастацтве

Канешне, гэта была невялічкая правакацыя – слова “сэкс” у назве лекцыі. Але ўсё шчыра: было…

5 дней ago